Сьвятлана Зелянкоўская

Сьвятлана Генадзеўна Зелянкоўская (нар. 29 траўня 1977 году ў Менску) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно.

Сьвятлана Зелянкоўская
Род дзейнасьці акторка, артыстка
Дата нараджэньня 29 траўня 1977(1977-05-29) (46 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, кінаакторка

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1998 годзе па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Валера Раеўскага[1]. З таго самага году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У ліпені 2017 сышла з тэатру.[2]

Сябра грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская гільдыя актораў кіно».

Была двойчы замужам. Другі муж з 2015[3] да 2022 — беларускі сьпявак Сяргей Міхалок. Чацьвёра дзяцей: Аксіньня (2000), Макар (2013), Фёдар (2019)[4] і Мірон (18 ліпеня 2020).

Фільмаграфія рэдагаваць

Узнагароды рэдагаваць

  • Прыз «Лепшы дэбют на фэстывалі» VI Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» за ролю Барбары ў спэктаклю «Чорная панна Нясьвіжа», 2001
  • Прыз «За лепшую жаночую ролю» — фэстываль «Надзея» за ролю Барбары ў спэктаклі «Чорная панна Нясьвіжа», 2001, Горадня
  • Ляўрэатка «PRемія-2003» ў намінацыі «Лепшая PR-пэрсона» за стварэньне вобраза году (ролі ў кінафільмах «Легенда аб Анастасіі Слуцкай» і «Акупацыя»), 2003
  • Дыплём «За лепшы дэбют у кіно» МКФ «Залаты Віцязь» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз за лепшы дэбют на VI МКФ «Брыгантына» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Адмысловы прыз X Менскага МКФ «Лістапад-2003» «За яскравы дэбют і патрыятызм» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз IV Міжнароднага акторскага фэстывалю «Стожары» за лепшы дэбют — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003, Кіеў
  • Прыз за лепшую жаночую ролю ў тэатральным конкурсе XIV Менскага МКФ «Лістапад-2007» за ролю Лэдзі Макбэт ў спэктаклі «Макбэт», 2007

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць