Сымон Рольфэс (па-нямецку: Simon Rolfes; нарадзіўся 21 студзеня 1982 году, Ібэнбюрэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2014—2015 гадоў.

Сымон Рольфэс
Сымон Рольфэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1982 (42 гады)
Ібэнбюрэн, Нямеччына
Рост 191[1] см
Вага 83 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2004
2003
2004—2005
2005—2015
Вэрдэр-2
Ройтлінген-05
Алеманія
Баер
100 (18)
13 (0)
28 (3)
288 (41)
Зборныя
2007—2011 Нямеччына 26 (2)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Сымон пачаў сваю кар’еру ў структуры клюбу «Вэрдэр», за рэзэрвовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнэр брэмэнцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфэса як гульца асноўнага складу, Сымон у 2004 годзе перайшоў у склад аахэнскага клюбу «Алеманія».

2005 год стаў вырашальным для гульца, які стаў фубалістам клюбу «Баер» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы гульцом асноўнага складу й капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Левэркузэну, дзякуючы сваім моцным псыхічным атрыбутам, як то высокай хуткасьці працы, працай у камандзе, спартовае майстэрства й уплыў на полі.

Міжнародная рэдагаваць

Рольфэс дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 году ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2008 году, дзе Нямеччына заняла выніковае другое месца. Сымон прапусьціў чэмпіянат сьвету 2010 году з-за траўмы.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Rolfes, Simon». kicker.de

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сымон Рольфэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў