Сыкст III (папа рымскі)

Сыкст III (па-лацінску: Xistus PP. III; памёр 19 жніўня 440 году) — папа рымскі з 31 ліпеня 432 году па 19 жніўня 440 году. У гонар перамогі над нэстарыянамі на Трэцім Сусьветным саборы, у якім асабіста прымаў удзел, перабудаваў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, прысьвяціўшы яе Богамаці. Таксама біскупам Сыкстам быў пабудаваны яшчэ шэраг храмаў, як то сабор сьвятога Ляўрэнція, баптыстэрыі пры Лятэранскім саборы.

Сыкст III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 390
Памёр 19 жніўня 440
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці18 жніўня

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сыкст III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.