Сібірскі край

край РСФСР
(Перанакіравана з «Сыбірскі край»)

Сібірскі край — адміністрацыйная адзінка ў складзе РСФСР, якая была створаная 25 траўня 1925 году замест губэрняў, якія існавалі раней. Праіснаваў да 30 ліпеня 1930 году, калі быў падзелены на Ўсходне-Сібірскі край і Заходне-Сібірскі край.

Сібірскі край
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус край саюзнай рэспублікі СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Новасібірск
Дата ўтварэньня 25 траўня 1925
Дата скасаваньня 30 ліпеня 1930
Кіраўнік Іван Кліменка[d]
Насельніцтва
  • 9 923 800 чал. (1930)
Плошча
  • 4 064 400 км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Краявы цэнтар — горад Новасібірск. Плошча краю — 4220,9 тыс. км². Край быў падзелены на 19 акругаў (Ачынская, Барабінская, Барнаульская, Бійская, Іркуцкая, Каменская, Канская, Кірэнская, Краснаярская, Кузьнецкая, Мінусінская, Новасібірская, Омская, Рубцоўская, Слаўгарадзкая, Тарская, Томская, Тулуноўская, Хакаская) і Айроцкую аўтаномную вобласьць (цяпер Рэспубліка Алтай).