Сустрэча на Эльбе — назва падзеі, якая адбылася 25 красавіка 1945 году побач з горадам Таргаў на рацэ Эльба. Войскі 1-га Ўкраінскага фронту сустрэліся з войскамі 1-ай арміі ЗША. У выніку сустрэчы войск саюзнікаў рэшткі нацысцкіх войскаў былі расколатыя на дзьве часткі — паўночную и паўднёвую.

2-і лейтэнант У. Робертсан і лейтэнант А. С. Сільвашка на фоне надпісу «Усход сустракаецца з Захадам»

Першая сустрэча адбылася, калі амэрыканскі патруль на чале зь першым лейтэнантам Альбертам Кацэбу перайшоў Эльбу. На ўсходнім беразе яны сустрэлі савецкіх салдатаў на чале з падпалкоўнікам Аляксандрам Гардзіевым. У той самы дзень яшчэ адзін амэрыканскі патруль (на чале з другім лейтэнантам Арміі ЗША Ўільямам Робэртсанам) сустрэліся з савецкімі салдатамі на чале з лейтэнантам Аляксандрам Сільвашкам на разбураным мосьце праз Эльбу каля Таргаў.

Знакамітае фота было зроблена на наступны дзень, калі камандоўцы 69-ай дывізіі Арміі ЗША и 58-ай гвардзейскай дывізіі Чырвонай Арміі сустрэліся ў Таргаў.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сустрэча на Эльбесховішча мультымэдыйных матэрыялаў