Сундсваль

места ў Швэцыі

Сундсваль (па-швэдзку: Sundsvall) — горад на ўсходзе цэнтральнай часткі Швэцыі. З насельніцтвам 57 606 чалавек на 31 сьнежня 2015 году — гэта найбуйнейшы горад лэну Вэстэрнорлянду (аднак не зьяўляецца яго адміністрацыйным цэнтрам), а таксама — цэнтар аднайменнай камуны.

Сундсваль
швэдз. Sundsvall
Сундсваль
Дата заснаваньня: 1621
Краіна: Швэцыя
Лэн: Вэстэрнорлянд
Камуна: Сундсваль
Плошча: 42,51 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 57 606 чал.
шчыльнасьць: 1355,12 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 060
Геаграфічныя каардынаты: 62°23′43.832″ пн. ш. 17°17′9.578″ у. д. / 62.39550889° пн. ш. 17.28599389° у. д. / 62.39550889; 17.28599389Каардынаты: 62°23′43.832″ пн. ш. 17°17′9.578″ у. д. / 62.39550889° пн. ш. 17.28599389° у. д. / 62.39550889; 17.28599389
Сундсваль на мапе Швэцыі
Сундсваль
Сундсваль
Сундсваль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.sundsvall.se

Гісторыя рэдагаваць

Сундсваль быў заснаваны ў 1621 годзе каралём Густавам II Адольфам на месцы пашы (па-швэдзку: vall), што належала вёскам Сунд (адсюль і назва), Чэпстадэн і Окэрсьвік, стаўшы адным з шасьці гарадоў, заснаваных гэтым каралём на заходнім узьбярэжжы Батнічнага заліву (без уліку гарадоў на яго ўсходнім узьбярэжжы, т. б. у Фінляндыі). У 1648 годзе архітэктар Нікадэмус Тэсін Старэйшы распрацаваў генэральны плян гораду. У 1721 годзе — напрыканцы Вялікай Паўночнай вайны Сундсваль, як і шэраг іншых ўсходнешвэдзкіх гарадоў, быў разрабаваны і спалены расейцамі: гэта адбылося пасьля швэдзкае паразы 25 траўня 1721 пад Сэлёнгэрам за некалькі кілямэтраў ад Сундсвалю. Дарэчы, гэта была апошняя бітва Вялікае Паўночнае вайны. Пасьля гэтае вайны горад быў адбудаваны, аднак зноў згарэў у 1803 годзе. У XIX стагодзьдзі Сундсваль становіцца буйным цэнтрам лесаапрацоўкі. Крызіс, які ўзьнік у гэтай галіне напрыканцы таго самага стагодзьдзя, прывёў у 1879 годзе да агульнага страйку, вядомага як Сундсвальскі страйк. У 1888 годзе горад зноў зруйнаваны пажарам, пасьля чаго было вырашана будаваць у цэнтры гораду толькі каменныя будынкі — гэтак узьнік Каменны горад Сундсвалю. У 1977 годзе ў Сундсвалі (разам з Гэрнёсандам) была заснаваная Вышэйшая школа, якая пазьней набыла статус унівэрсытэту (Унівэрсытэт Сярэдняй Швэцыі: часткова ў 2001 і цалкам — у 2005 годзе).

Славутасьці рэдагаваць

 
Від на начны Сундсваль з гарадзкой гары Norra stadsberget
  • Stenstaden (даслоўна: «Каменны горад») — квартал вакол цэнтральнага пляцу гораду Стурторгет.
  • Гара Нора Стадсбэргет (155 м) з прыгожым выглядам на горад. На ёй таксама разьмешчаны Музэй на вольным паветры і Музэй рамёстваў і мараходзтва.
  • Будынак Kulturmagasinet у якім разьмешчаны гарадзкая бібліятэка і гарадзкі музэй.
  • Старажытнае мястэчка Сэлёнгэр (адразу на захад ад гораду)

Асобы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сундсвальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў