Сумчатыя

інфракляс сысуноў

Сумчатыя, торбачнікі[1] (Marsupialia) — інфракляса сысуноў, члены якога распаўсюджаныя ў Аўстралазіі[прыбраць шаблён], Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках.

Сумчатыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаСумчатыя
Бінамінальная намэнклятура
Marsupialia
Illiger, 1811
Арэал
Сучаснае распаўсюджваньне сумчатых

Распаўсюджанасьць і паводзіны рэдагаваць

Сумчатыя распаўсюджаныя ў Аўстралазіі[прыбраць шаблён], Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках; прадстаўнікі Peradectidae распаўсюдзіліся таксама ў Эўропе і Азіі ў кайназоі. Сумчатыя каланізавалі розныя асяроддзя пражываньня: лясы, лугі, горны рэльеф і пустыні. Многія віды жывуць на дрэвах. Толькі Chironectes minimus і, у меншай ступені, Lutreolina crassicaudata вядуць паўводны лад жыцьця. Сумчатыя могуць быць дзённыя і начныя, адзінкавыя і групавыя, аднак, іх сацыяльныя паводзіны даволі слаба развіты. Дыета таксама значна вар'іруецца — ёсць ярка выяўленыя траваедныя, таксама ўсяедныя і можна сустрэць мясаедных.

Вонкавы выгляд рэдагаваць

Адметнай характарыстыкай, агульнай для большасьці відаў сумчатых, ёсьць тое, што маці носяць у мяшочку маладняк. Да добра вядомых сумчатых адносяць кенгуру, валабі, каалы, апасумы, вомбаты, тасманійскіх д'яблаў і вымерлы тылацын. Самы буйны жывы сумчаты, чырвоны кенгуру, вырастае да 1,8 метра ў вышыню і да 90 кілаграмаў у вазе, але вымерлы Diprotodon optatum быў да 3 м у даўжыню і да 2790 кілаграмаў у вазе. Самы маленькі від — гэта Pilbara ningaui, даўжыня якога складае ад 4,6 да 5,7 см, а вага — усяго ад 2 да 9 г.

Клясыфікацыя рэдагаваць

Сумчатыя (Marsupialia) падзяляюцца на наступныя атрады:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 20. — 71 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць