Суб’ектыўная рэальнасьць

Суб’екты́ўная рэа́льнасьць — частка рэальнасьці, існаваньне якой (значна) залежыць ад існаваньня суб’екту.

Супрацьлегласьцю суб’ектыўнай рэальнасьці зьяўляецца рэчаіснасьць.

Рэчаіснасьць можа знаходзіць адлюстраваньне ў суб’ектыўнай рэальнасьці. Успрыманьне рэчаіснасьці зьдзяйсьняецца ў межах суб’ектыўнай рэальнасьці. У адрозьненьне ад ідэальнага суб’ектыўная рэальнасьць мае гнасэалягічнае адценьне.