Стэва Пэндароўскі

паўночнамакедонскі палітык

Стэва Пэндароўскі (па-македонску: Стево Пендаровски; 3 красавіка 1963, Скоп’е) — македонскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прафэсар паліталёгіі. Прэзыдэнт Паўночнай Македоніі з 12 траўня 2019 году.

Стэва Пэндароўскі
5-ты прэзыдэнт Македоніі
12 траўня 2019 — цяперашні час
Папярэднік: Георге Іванаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 красавіка 1963
Скоп’е
Партыя: Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі
Сужэнец: Элізабэта Г’ёргіеўская[d]
Адукацыя: Унівэрсытэт Сьвятых Кірыла і Мятода ў Скоп’і

Палітычная кар'ера рэдагаваць

Памочнік міністра па сувязях з грамадзкасьцю ў Міністэрстве ўнутраных спраў і начальнік аналітычнага і дасьледчага аддзелу гэтага міністэрства ў 1998-2001 гадах. Затым стаў дарадцам прэзыдэнта Борыса Трайкоўскага па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі з 2001 году да яго сьмерці ў 2004 годзе. Пасьля ўзначальвае Дзяржаўную выбарчую камісію (2004-2005 гадах). Дарадца прэзыдэнта Бранка Црвенкоўскага ў 2005-2009 гадах.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2014 году (ад партыі СДСМ[1]) і 2019 году (ад СДСМ і Дэмакратычнага саюз за інтэграцыю[2]).

Ён таксама прыняў удзел і ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры, які прайшоў 21 красавіка, набраў большасьць[3]. 5 траўня 2019 году перамог у другім туры, набраўшы 51,66% галасоў, пры наведвальнасьці 46,70%[4]. Яго супэрніца, кансэрватарка-нацыяналістка Гардана Сіляноўска-Даўкава — 44,73%.

Крыніцы рэдагаваць