Струскія вечарыны паэзіі

цырымонія ўзнагароджаньня паэтаў

Струскія вечарыны паэзіі (па-македонску: Струшките вечери на поезијата) — міжнародны паэтычны фэст у горадзе Струга (Паўночная Македонія), адзін з найбуйнейшых у Эўропе.

Заснаваны ў 1962 годзе ў памяць аб ураджэнцы Стругі, заснавальніку македонскай паэзіі Канстанціне Міладзінаве. У 1966 годзе ператвораны з нацыянальнага ў міжнародны, тады ж заснавана вышэйшая ўзнагарода фэсту — прэмія «Залаты вянок» (па-македонску: Злата вянок), першым ляўрэатам якой стаў Робэрт Раждзественскі. Сярод ляўратаў прэміі былі Ўістан Хью Одэн, Паблё Нэруда, Ёсіф Бродзкі, Булат Акуджава, Махмуд Дарвіш і іншыя паэты.

У 2004 годзе да гэтай прэміі дадалася другая — «Струскія масты» (па-македонску: маставыя на Струга), якая прысуджаецца за лепшую дэбютную паэтычную кнігу.

У межах фэсту разгорнута шырокая выдавецкая праграма. Кожны год да фэсту выпускаецца анталёгія якой-небудзь нацыянальнай паэзіі ў перакладах на македонскай, тэматычная анталёгія македонскай паэзіі ў перакладах на ангельскую мову, аўтарскія зборнікі некалькіх паэтаў з розных краінаў у македонскіх перакладах. Пры фэсьце існуе таксама Міжнародная бібліятэка паэзіі, у склад якой уваходзяць кнігі паэтаў-удзельнікаў фэстывалю, і Міжнародны паэтычны архіў, які ўключае рукапісы, фатаграфіі і іншыя матэрыялы.

У 2011 годзе ЮНЭСКО разам з урадам Македоніі адзначылі 50-я ўгодкі фэстывалю[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць