Страшынскія гербу Вольф

Страшы́нскія гербу Вольф (па-польску: Straszyńscy herbu Wolf) — шляхецкі род нямецкага паходжаньня, прадстаўнікі якога жылі ў Літве й Памор’і (Страшын у Гданскім павеце). Ужывалі герб «Вольф» зьменены (паводле Каспара Нясецкага — Леў): «рук няма й на шаломе адно леў, лапа адна ўзьнятая дагары, другая пярэдняя спушчаная долу, задніх ног з-за кароны нябачна». Найбольш вядомы з роду — Павал Страшынскі (17841847), вікарыюш капітульны Варшаўскае дыяцэзіі й біскуп сейненскі ў 18361847.

Герб «Вольф»