Страбон (па-грэцку: Στράβων; каля 64/63 да н. э. — каля 23/24 н. э.) — грэцкі гісторык і географ. Атрымаў філязофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Эгіпце.

Страбон на гравюры XVI стагодзьдзя

Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібіюса (апісаны падзеі 146—31 да н. э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на ягоны час зьвесткі па геаграфіі. 1-я й 2-я кнігі «Геаграфіі» прысьвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Эўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамэра аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лякальныя гістарычныя й геаграфічныя працы, асабліва зьвесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.

У працах Страбону багата факталягічнага матэрыялу па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі антычнага сьвету.

Літаратура рэдагаваць

  • Зельскі А. Страбон // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.15: Сьледавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)