Стары́ Дво́рац[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бераставіцкага сельсавету.

Стары Дворац
трансьліт. Stary Dvorac
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Бераставіцкі
Насельніцтва: 500 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231776
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 24°11′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 24.18333° у. д. / 53.31667; 24.18333Каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 24°11′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 24.18333° у. д. / 53.31667; 24.18333
Стары Дворац на мапе Беларусі ±
Стары Дворац
Стары Дворац
Стары Дворац
Стары Дворац
Стары Дворац
Стары Дворац
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У XVI—XVIII ст. маёнтак Стары Дворац уваходзіў у склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. належаў эпіскапу луцкаму Паўлу Гальшанскаму, пазьней ім валодаў нехта Рымбовіч ці Рамбовіч, дваранін каралеўскага двара. Яго нашчадкі прадалі маёнтак Ардахоўскім. У канцы XVII ст. Стары Дворац быў уласнасьцю Сапегаў, а ў 1712 годзе гаспадаром маёнтку стаў канюшы ВКЛ Данііл Выкоўскі. У 2-й палавіне XVIII ст. тут ужо былі ўладаньні Юзафа Аляксандра Ябланоўскага (1711—1777), ваяводы наваградзкага, а потым яго жонкі Францішкі з дому Варанецкіх.

Ад яе нашчадкаў у 1810 г. сядзібу купіў Тадэвуш Бутаўт-Анджайковіч, яго нашчадкі валодалі маёнткам да верасьня 1939 году. У пачатку XX ст. уладальнікам Старога Дворцу і фальварку Ўладысін быў Леан Анджайковіч (памёр у 1924 годзе). Ня маючы сваіх дзяцей, ён пакінуў у спадчыну ўладаньні пляменьніцы Ядвізе Мацкевіч. Яна і была апошняй гаспадыняй сядзібы.

Да 2013 году ўваходзіў у склад Пархімаўскага сельсавету[3].

Маёнтак рэдагаваць

Ёсьць зьвесткі, што неўзабаве пасьля набыцьця сядзібы ў 1810 годзе яе новы ўладальнік Тадэвуш Бутаўт-Анджайковіч пабудаваў там вялікі аднапавярховы палац, будаўнічым матэрыялам для якога быў мясцовы лес. Будынак стаяў на схіле, таму падмурак з параднага боку быў значна ніжэйшы, за тыльны. Дом складаўся з трох частак, у архітэктурным пляне нагадваў літару П. Да сярэдняй прамавугольнай часткі на яе канцах пэрпэндыкулярна былі прыбудаваны два аднолькавыя бакавыя крылы. Паміж імі па ўсёй цэнтральнай частцы знаходзіўся доўгі ганак з плоскім дахам на 6 калёнах. З тыльнага боку да будынка прымыкала такой жа даўжыні адкрытая тэраса. Звонку сьцены былі не пафарбаваны і не атынкаваны, толькі калёны ганку і налічнікі вакон і дзьвярэй былі пафарбаваны ў белы колер і пакрыты лякам. Сярэднюю частку будынку пакрываў двухсхільны гонтавы дах, бакавыя часткі — двухсхільны дах з пакатым зрэзам на франтоне.

Аб інтэр’еры ў самім палацы захаваліся агульныя зьвесткі. У яго сярэдняй частцы разьмяшчаліся жылыя пакоі гаспадароў, заля для прыёмаў. У бакавым крыле былі гаспадарчыя памяшканьні: гардэробная, сталовая, кладоўка, пакоі для прыслугі. У другім крыле разьмяшчаліся пакоі для гасьцей. У палацы было шмат карцін, хрусталю, парцаляны. У час 1-й сусьветнай вайны з прыбліжэньнем фронту ўсё гэта было вывезена на ўсход і бясьсьледна зьнікла. Гэтаму паспрыяла і грамадзянская вайна. Можна меркаваць, што творы мастацтва знаходзяцца ў запасьніках расейскіх музэяў і ў прыватных калекцыях.

Перад палацам знаходзіўся вялікі авальны газон, абсаджаны дэкаратыўнымі кустамі. Такі ж газон быў і з тыльнага боку, а навокал разьмяшчаўся вялікі парк зь векавымі дрэвамі зьмешаных парод зь ліпавымі алеямі і вастралістымі высокімі таполямі. Гонарам сядзібы была аранжарэя, што знаходзілася ў парку і ў якой да 1914 году вырошчвалі экзатычныя расьліны. Пасьля Другой сусьветнай вайны вайны ў палацы некаторы час разьмяшчаліся дзіцячы дом, школа, кантора мясцовага калгасу.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2009 год — 500 чалавекі[1]
  • 1999 год — 458 чалавек

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

  • Фальварак
  • Прысядзібны парк пры былой сядзібе Бутаўт-Андрэйкавічаў

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць