Станіслаў Хадэцкі

польскі дзяржаўны дзяяч

Станіслаў Хадэцкі з Ходэчу, гербу Агоньчык[2] ( 1529) — гетман польны каронны (1492—1499) і (1501—1505)[3], маршалак вялікі каронны (1501—1529), кашталян львоўскі (1495—1505), староста камянецкі (1495—1510), староста львоўскі (1501—1529), староста церабаўлянскі (1502—1506), староста лубачоўскі (1503-1529), староста галіцкі (1488—1502).

Станіслаў Хадэцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр 30 красавіка 1529[1]
Род Хадэцкія[d]
Бацькі Станіслаў Хадэцкі[d]
Дзейнасьць дыплямат

Заняў пасаду камандуючага войскамі на Русі ў 1492 і Падольле ў 1494. Быў камандзірам абароны паточнай[4] у пэрыяд 1492 -1499, 1501—1505[5]. Быў сьведка прыняцьця пётркувскага прывілею 1496 году[6].

Браў удзел у малдаўскай выправе караля Яна Ольбрахта. У 1498 годзе бараніў раку Сян ад татараў. 13 красавіка 1501 стаў генэральным старостам Русі і старостам львоўскім.

6 траўня 1499 у Кракаве браў удзел у падпісаньні Кракаўска-Віленскай уніі[7]. Браў удзел у падпісаньні так званай радамскай канстытуцыі Nihil novi на сойме ў 1505[8].

У 1506 становіцца маршалкам вялікім каронным. Падпісаў дыплём аб абраньні Жыгімонта Старога каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем літоўскім[9] на сойме ў Пётркуве ў 8 сьнежня 1506[10]. У 1509 бараніў Камяняц-Падольскі і Галіч ад малдоўскіх войскаў. У 1510 прымае ўдзел у перамовах з малдоўскім гаспадаром Богданам III[11], вынікам якіх стала дамова аб міры. У 1512 годзе ўдзельнічае ў бітве пад Вішняўцом. Пасьля Венскага кангрэсу становіцца на бок Габсбургаў. У 1518 кіраваў урачыстай каранацыяй каралевы Боны. У тым жа годзе пацярпеў сакрушальную паразу ў бітве пад Сокалем. За часамі прускай вайны ў 1520 годзе дастаўляў у Вялікую Польшчу прадукты харчаваньня з Русі. Быў падпісантам Кракаўскага міру ў 1525 годзе[12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku (пол.) / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 79. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
  2. ^ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku. Spisy". Oprac. Krzysztof Chłapowski, Stefan Ciara, Łukasz Kądziela, Tomasz Nowakowski, Edward Opaliński, Grażyna Rutkowska, Teresa Zielińska. Kórnik 1992, s. 161.
  3. ^ Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni pod redakcją Mirosława Nagielskiego, Warszawa 2005, s. 391.
  4. ^ Zdzisław Spieralski i inni, Zarys dziejów wojskowości. s. 300
  5. ^ Urzędnicy podolscy XIV—XVIII wieku. Spisy". Oprac. Eugeniusz Janas, Witold Kłaczewski, Janusz Kurtyka, Anna Sochacka. Kórnik 1998, s. 195.
  6. ^ Jan Wincenty Bandtkie, Ius Polonicum : codicibus veteribus manuscriptum et editionibus quibusque collatis, Warszawa 1831, s. 359.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791, wydali Stanisław Kutrzeba i Władysław Semkowicz, Kraków 1932, s. 121.
  8. ^ Volumina Legum, t. I. Petersburg 1859, s. 140.
  9. ^ Ludwik Finkel, Elekcya Zygmunta I. Sprawy dynastyi Jagiellońskiej i Unii Polsko-Litewskiej, Kraków 1910, s. 215.
  10. ^ Corpus iuris Polonici. Sectionis 1, Privilegia, statuta, constitutiones, edicta, decreta, mandata regnum Polniae spectantia comprehendentis. Vol. 3, Annos 1506—1522 continentis, Kraków 1906, s. 10, 12.
  11. ^ Zdzisław Spieralski, Awantury mołdawskie, Warszawa, 1967, s. 71.
  12. ^ Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lituaniae, wydał Maciej Dogiel, t. 4, Wilno 1764, s. 231.