Станіслаў Сьцяпанавіч Рудовіч (3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён ( цяпер Койданаўскі раён) Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

У 1981 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 19861988 гадах і з 1994 году навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 19881994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Дасьледуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 року, беларускі нацыянальны рух, узьнікненьне беларускай дзяржаўнасьці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 556

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: 2004. — С. 608.