Станіслаў Радзівіл (сын Мікалая Фаўстына)

вялікалітоўскі палітык

Станісла́ў Радзіві́л гербу «Трубы» (8 траўня 1722, Зьдзецел — 22 красавіка 1787) — князь, крайчы вялікі літоўскі, падкаморы вялікі літоўскі, генэрал-лейтэнант літоўскай кавалерыі.

Станіслаў Радзівіл

Трубы
Пагоня, Статут 1588.png  крайчы вялікі літоўскі
27 лістапада 1752 — 20 верасьня 1759
ПапярэднікМарцін Мікалай Караль Радзівіл
НаступнікМіхал Ксавэры Сапега
Пагоня, Статут 1588.png  падкаморы вялікі літоўскі
20 верасьня 1759 — 17 кастрычніка 1779
ПапярэднікЯн Караль Мнішак
НаступнікГеранім Вінцэнт Радзівіл
Пагоня, Статут 1588.png  маршалак Трыбуналу ВКЛ
1763 — 1763
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 траўня 1722(1722-05-08)
Памёр 22 красавіка 1787(1787-04-22)[2] (64 гады)
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара Францішка Завіша-Кезгайла
Жонка Караліна з Пацеяў
Дзеці
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станіслаў Радзівіл.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Паходзіў з дзятлава-бярдычаўскай лініі нясьвіска-алыцкай галіны роду Радзівілаў. Чацьверты сын Мікалая Фаўстына і Барбары Францішкі Завішы-Кезгайлы. Меў братоў Альбрэхта, Удальрыка Крыштапа і Юрыя.

Навучаўся ў калёгіюме піяраў у Варшаве. У 1746 року ажаніўся з прадстаўніцай магнацкага роду Пацеяў Каралінай.

Генэрал-маёр літоўскай кавалерыі (1750), тады ж першы раз абраны паслом на вальны сойм.

З 1752 року — крайчы вялікі літоўскі, у 1759—1779 — падкаморы вялікі літоўскі. Генэрал-лейтэнант вялікалітоўскага войска.

Пасол на соймы 1756[3], 1760[4], 1762[5], 1767[6] рокаў. У 1763 абраны маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.

Удзельнік Радамскай канфэдэрацыі 1767 року[7]. 23 кастрычніка ўвайшоў у склад дэлегацыі на Сойм, скліканы пад ціскам расейскага амбасадара Мікалая Рапніна дзеля акрэсьленьня ўладкаваньня Рэчы Паспалітай[8].

У 1770 року перадаў сямейную рэзыдэнцыю Зьдзецел свайму зяцю Станіславу Солтану, а сам пачаў будаўніцтва новай рэзыдэнцыі ў Жырмунах.

Удзельнік канфэдэрацыі Андрэя Макраноўскага і пасол на сойм 1776 року[9].

У 1787 року разам з жонкаю стаў фундатарам касьцёлу Адшуканьня Сьвятога Крыжа. Неўзабаве пасьля гэтага памёр.

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 297.
  3. ^ Kuryer Polski nr CLXIV, 1756, [b.n.s.]
  4. ^ Dyaryusz sejmu walnego warszawskiego 6 października 1760 r. zaczętego, dodatek spis posłów, w: Przegląd Archeologiczny, z. IV, Lwów 1888, s. 180.
  5. ^ Kuryer Warszawski 1762, nr 69, [b.n.s]
  6. ^ Носов Б. В. Установление российского господства в Речи Посполитой. 1756—1768 гг. Moskwa, 2004, s. 668.
  7. ^ Korwin [Kossakowski] S., Trzeci Maj i Targowica, Kraków 1890, s. 226.
  8. ^ Volumina Legum t. VII, Petersburg 1860, s. 244—248.
  9. ^ Volumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 528.
  10. ^ Marta Męclewska (oprac.) Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705–2008. — Zamek Królewski w Warszawie, 2008. — С. 189.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць