Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — беларускі мовазнаўца і фальклярыст[2]. Ганаровы доктар філялягічных навук (1878).

Станіслаў Мікуцкі
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814 або 1814[1]
Месца нараджэньня Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 жніўня (6 верасьня) 1890 або 1890[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец, мовазнаўца
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851 год). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 гадох дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1853—1856 гадох на даручэньне Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і летувіскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзелам расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856 гадох, «Спроба летувіска-расейскага слоўніка» (1854) ды іншыя.

Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 годзе склаў слоўнік на 2010 словаў.

Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябках Дрысенскага павету» (1853).

Адзін з стваральнікаў летувіскай кірыліцы.

«Аўкштайты» рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Летувізацыя і Аўкштайты

Засьведчыў штучную папулярызацыю прускімі немцамі назвы «летувінінкі» датычна прускіх жамойтаў: паказаў, што сьцьверджаньне пруска-нямецкага лінгвіста Георга Нэсэльмана ў яго летувіскім слоўніку 1850 году, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[3] ёсьць непраўдзівым. На думку Мікуцкага, гэта стала вынікам памылковага разуменьня Нэсэльманам прыметніка «летувіска-горны», ужытага ў выдадзенай у 1842 годзе кнізе Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), як сыноніму «пруска-летувіскі»[4]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[4].

У той жа працы 1855 году Мікуцкі згадаў назву «аўкштоты» («аўкштайты»), раскрыўшы лёгіку яе зьяўленьня: «Жамойты — Нізоўцы, летувісы, якія жывуць у нізоўі Нёмана. <…> Калі былі (і ёсьць) Нізоўцы, мусяць быць і Вярхоўцы; і сапраўды былі». Як галоўны довад даўнейшага існаваньня летувісаў-«вярхоўцаў» ён прывёў тэкст ліста Вітаўта ад 1420 году[5]. Прытым летувісаў свайго часу Мікуцкі, паводле асаблівасьцяў іх мовы, падзяліў на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй[4].

Апроч таго, Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з адзінага выдадзенага ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўніка летувіскай мовы Канстанціна Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Філіпа Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[6] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[7]). Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай»[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Mikuckij, Stanislav Pavlovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Фядосік А. Мікуцкі Станіслаў Паўлавіч // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 366.
  3. ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 174.
  4. ^ а б в Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
  5. ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 108.
  6. ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 110.
  7. ^ Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
  8. ^ Шимкевич Ф. Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками: удостоен Демидовской премии / сост. Федором Шимкевичем. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1842. С. XVII.

Літаратура рэдагаваць