Станіслаў Зась

беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч

Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 18 жніўня 1964, Чарнігаўская вобласьць, УССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (з 2020). Кандыдат вайсковых навук, генэрал-лейтэнант (2016)[1].

Станіслаў Зась
Генэральны сакратар АДКБ
1 студзеня 2020 — цяперашні час
Папярэднік: Юры Хачатураў
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі
4 лістапада 2015 — 3 студзеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Мяжуеў
Наступнік: Андрэй Раўкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 жніўня 1964 (59 гадоў)
Чарнігаўская вобласьць, Украінская ССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1981 року скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. У 1985 року з адзнакай скончыў Бакінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.

У 1993—1995 навучаўся ў Агульнавайсковай акадэміі Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі(ru), у 1996 року з адзнакай і залатым мэдалём скончыў Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусі.

Праходзіў вайсковую службу на пасадах камандзіра мотастралковага ўзводу, асобнага выведвальнага ўзводу, камандзіра мотастралковай роты, камандзіра камэнданцкай роты, намесьніка камандзіра батальёна.

Служыў у беларускім войску на пасадзе намесьніка камандзіра мотастралковага палку, быў ад’юнктам Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусі, намесьнікам начальніка аддзелу вайсковага будаўніцтва галоўнай апэратыўнай управы Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі, намесьнікам начальніка галоўнае ўправы — начальніка 1-е ўправы галоўнай апэратыўнай управы Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Беларусі.

У 2005 року з адзнакай і залатым мэдалём скончыў Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі(ru).

29 жніўня 2008 року загадам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны намесьнікам дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Беларусі[2] (рас.).

1 ліпеня 2015 року загадам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі[3] (рас.). 4 лістапада 2015 року прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Беларусі. Вызвалены ад пасады 3 студзеня 2020 року ў сувязі зь пераходам на іншую пасаду[4].

1 студзеня 2020 року прызначаны на пасаду генэральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.

Узнагароды рэдагаваць

Сям’я рэдагаваць

Жонка — Інэса Зась, філёляг-германістка і гісторык, выкладчык катэдры замежных моваў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць