Стандард Льеж

бэльгійскі футбольны клюб

«Стандард» (па-нідэрляндзку: Standard) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Льежу. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бэльгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Хатнім стадыёнам клюбу ёсьць арэна «Марыс Дзюфран», якая здольная зьмясьціць 30 023 гледача. У сакавіку 2022 году «Стандард» быў набыты прыватнай інвэстыцыйнай кампаніяй 777 Partners, якая базуецца ў ЗША[1].

Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бэльгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасьць: 30 023
Кіраўнік 777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
standard.be (фр.)​ (нід.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Матч на Кубак УЭФА супраць люксэмбурскага клюбу «Кэр’енгу»

Клюб быў створаны студэнтамі каледжа Сьвятога Сэрвацыюса ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клюб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя й заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клюбу й быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады францускага клюбу «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 году клюб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бэльгіі. Але пасьля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсьці ў першы дывізіён Бэльгіі.

Падчас Першай сусьветнай вайны клюб пазбавіўся 20 сваіх гульцоў. І пасьля заканчэньня вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнэрам. Але да Другой сусьветнай вайны клюб ня змог дамагчыся сур’ёзных посьпехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бэльгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасьля свайго заснаваньня «Стандард» стаў найлепшым клюбам Бэльгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клюбу ў асобе Ражэ Пэці й Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным зь лідэраў бэльгійскага футболу нароўні з «Бруге» й «Андэрлехтам». Вяршыні клюб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бэльгіі у 1981 годзе й двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадох, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненьнем клюбу на міжнароднай арэне.

Аднак празь некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарду». Наймацнейшыя гульцы каманды былі дыскваліфікаваныя, а клюб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэньня, і ў 1993 годзе клюб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў клюб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бэльгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Жыль Дэваль 1996
3   Аб Натан Нгой 2003
4   Аб Зыньню Вангэўсдэн (ар. Інтэр) 1999
5   Аб Джонатан Панза (ар. Нотынггэм Ф.) 2000
6   ПА Гаяо Кавабэ 1995
8   ПА Айзэк Прайс 2003
9   Нап Келвін Ебоа (ар. Джэноа) 2000
13   Аб Марлан Фосі 1998
14   Нап Вільфрэд Канга (ар. Гэрта) 1998
15   Аб Сулейман Думбія 1996
16   Бр Арно Бадар 1998
17   ПА Стывэн Альсатэ (ар. Брайтан) 1998
18   Нап Камал Сова (ар. Бруге) 2000
19   Нап Муса Джэнэпо 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Аб Мэрвэй Бакадзі 1996
22   ПА Вільям Баліквіша 1999
24   ПА Эйдэн О’Ніл 1998
25   Аб Ібэ Гаўтэкет 2002
28   Нап Стыпэ Пэрыца 1995
30   Бр Ляран Энкінэ 1992
33   ПА Гакім Саабо 2005
34   Аб Канстантынас Ляйфіс 1993
40   Бр Мат’ё Эпалё 2005
45   Бр Том Пуату 2005
51   Аб Люка Нубі 2005
61   ПА Джыхан Чанак 2005
  Нап Сэйду Фіні (ар. Джэноа) 2006

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць