Стаклішкі

вёска ў Летуве

Стаклішкі (лет. Stakliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Верхняй. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек. Знаходзяцца на ўсход ад Прэнаў, на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі.

Стаклішкі
лац. Stakliški
лет. Stakliškės
Касьцёл
Касьцёл
Герб Стаклішкаў


Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Прэнскі
Насельніцтва: 747 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′30″ пн. ш. 24°19′10″ у. д. / 54.59167° пн. ш. 24.31944° у. д. / 54.59167; 24.31944Каардынаты: 54°35′30″ пн. ш. 24°19′10″ у. д. / 54.59167° пн. ш. 24.31944° у. д. / 54.59167; 24.31944
Стаклішкі на мапе Летувы
Стаклішкі
Стаклішкі
Стаклішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стаклішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Назва рэдагаваць

Тапонім Стаклішкі, магчыма, утварыўся ад скарочанай формы імя Станіслаў або Яўстах[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касьцёл. 16 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбурскае права і герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Стаклішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 272 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Стаклішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1644 чал., зь іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 эвангелістаў, 355 юдэяў і 7 мусульманаў[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 747 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Капліца

Славутасьці рэдагаваць

  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1776)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 197—199.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 359.