Спортынг Лісабон

партугальскі футбольны клюб

«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 16-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Спортынг
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
Прэзыдэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting.pt (парт.)​ (анг.)

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[1]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваньне рэдагаваць

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Антоніё Адан 1987
2   Аб Матэўс Рэйс 1995
3   Аб Джэрэмі Сэнт-Юстэ 1996
4   Аб Сэбастыян Каатэс (капітан) 1990
5   ПА Хідэмаса Морыта 1995
8   Нап Пэдру Гансалвіш 1998
9   Нап Віктар Д’ёкерэш 1998
10   Нап Маркус Эдўардс 1998
11   ПА Нуну Сантуш 1995
12   Бр Франка Ісраэль 2000
13   Аб Луіш Нэту 1988
17   Нап Франсішку Трынкан 1999
20   Нап Паўліньню 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Нап Жэні Катаму 2001
22   Аб Іван Фрэснэда 2004
23   ПА Даніел Браганса 1999
25   Аб Гансалу Інасью 2001
26   Аб Усман Дыямандэ 2003
42   ПА Мортэн Юльман 1999
43   Аб Жуан Муніс 2005
45   Аб Рафаэл Пантэлу 2003
47   Аб Рыкарду Эшгаю 1993
72   Аб Эдуарду Куарэжма 2002
80   ПА Каба Куандрэдзі 2001
83   Нап Рафаэл Камашу 2000

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць