Спарта Ратэрдам

нідэрляндзкі футбольны клюб

«Спа́рта» (па-нідэрляндзку: Sparta) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ратэрдаму. Заснаваны ў 1888 годзе, што робіць яго найстарэйшым клюбам краіны. Шасьціразовы чэмпіён Нідэрляндаў, трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Акрамя «Спарты» ў Ратэрдаме маюцца яшчэ два прафэсійных футбольных клюбы — «Эксэльсіёр», які паўстаў у 1902 годзе, і «Фэеноорд», які быў закладзены ў 1908 годзе.

Спарта Ратэрдам
Поўная назва Sparta Rotterdam
Заснаваны 1 красавіка 1888
Горад Ратэрдам, Нідэрлянды
Стадыён Эт Кастэль
Умяшчальнасьць: 11 926
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta-rotterdam.nl (нід.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Матч «Спарты» супраць ангельскага «Блэкпула» ў жніўні 1957 году.

Клюб паўстаў у велікодную нядзелю 1 красавіка 1888 году, калі восем студэнтаў ад 13 да 16 гадоў, заклалі ў Ратэрдаме крыкетны клюб «Спарта». Цікава, што ён быў створаны на двары дому першага скарбніка клюбу. Усе заснавальнікі паходзілі з заможных сем’яў гораду, бо на той час толькі найвышэйшы і сярэдні клясы мелі час і грошы на заняткі спортам, як то крыкет[1].

Свой першы крыкетны матч «Спарта» зладзіла супраць прадстаўнікоў газэты NRC у траўні 1888 году[1]. Аднак, калі хлопчыкі здабылі прыдатны для футболу мяч, яны таксама пачалі гуляць у гэты новы для краіны від спорту, які прыйшоў зь Вялікабрытаніі[1][2]. Маладыя сябры «Спарты» свае трэнаваньні пачалі ладзіць у Ноордэрэйляндзе[1], а футбольная сэкцыя клюбу паўстала ў ліпені 1888 году. У Нідэрляндах менавіта «Спарта» стала піянэрам у справе таго, што паміж слупамі брамы была ўсталяваная папярэчына, а таксама на браму была нацягнутая сетка. Да гэтага паміж слупамі звычайна нацягваўся толькі поўраз[1].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  Бр Нік Олей 1995
  Бр Кайлен Райтмаер 2004
  Бр Юры Схоондэрвальт 2000
  Аб Тэйс Вэльтгёйс 2002
  Аб Рык Мэйсэн 2002
  Аб Джанга Вармэрдам 1995
  Аб Сэржы Расанас 2001
  Аб Міке Ээрдгёэйзэн 2000
  Аб Барт Фрындс (капітан) 1991
  Аб Д’евэнсьё ван дэр Куст 2001
  Аб Саід Бакары 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  Аб Дылян ван Вагенінген 2003
  ПА Джонатан дэ Гузман 1987
  ПА Мэтыньню (ар. Труа) 2003
  ПА Сунсуке Міта 2002
  ПА Джошуа Кіталяна 2001
  ПА Пэле Клемэнт 1996
  ПА Арно Вэрсхурэн 1997
  Нап Кокі Сайта (ар. Лёмэль) 2001
  Нап Тубіяс Ляўрытсэн 1997
  Нап Каміль Нэглі 2001
  Нап Шарль-Андрэас Брым 1998

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д «Sparta». Historie Betaald Voetbal.
  2. ^ «Sparta de oudste voetbalclub van Nederland». Wedstrijd.tips.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць