Сосны

мікрараён Менску

Со́сны — мікрараён на паўднёвым усходзе гораду Менску, уваходзіць у склад Заводзкага раёну. У межах мікрараёну праходзяць вуліцы Паўлоўскага і Красіна.

Сосны
Мікрараён
Выява
Горад: Менск
Дата заснаваньня: 1950-я
Папярэдні статус: пасёлак

Гісторыя рэдагаваць

Раней Сосны ўяўлялі сабой пасёлак за 10 кілямэтраў ад менскай кальцавой аўтадарогі. Заснаваны пасёлак быў у 1950-х гадох у сувязі з пачаткам будаўніцтва Інстытуту ядзернай энэргетыкі (цяпер — аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

Пазьней за два кілямэтры ад мікрараёну былі адбудаваныя часткі памежных войскаў і ВМФ СССР. У 1998 годзе жылыя будынкі вайсковага гарадку гэтых частак увайшлі ў склад мікрараёну.

Прадпрыемствы рэдагаваць

На тэрыторыі былой часткі войскаў сувязі знаходзіцца завод безалькагольных напояў «Трайпл».

Транспарт рэдагаваць

Транспартная праблема — даволі вострая. Мікрараён і цэнтар Менску зьвязвае толькі адзін аўтобусны маршрут №110, а таксама маршруты аўтобусаў №№111 і 112, якія праходзяць недалёка ад Сосен па Магілёўскай шашы.

Экалёгія рэдагаваць

Акрамя АІЭЯД — Сосны, на тэрыторыі якога знаходзіцца ядзерны рэактар з 70 кг урану, недалёка ад мікрараёну знаходзіцца магільнік ядзерных адкідаў, што ўяўляе значную небясьпеку для жыхароў Соснаў. Таксама за 2 км ад мікрараёну ў 2007 годзе была адкрытая новая гарадзкая сьметніца.