Соб (па-ўкраінску: Соб (Сіб)) — рака на Прыдняпроўскім ўзвышшы, у межах Ліпавецкага, Ільлінецкага, Гайсінскага і Трасьцянецкага раёнаў Віньніцкай вобласьці. Левы прыток Паўднёвага Бугу (басэйн Чорнага мора).

Рака
Соб

па-ўкраінску: Соб
Агульныя зьвесткі
Вусьце Паўднёвы Буг, каля м. Ладыжын
Краіны басэйну Сьцяг Украіны Украіна Віньніцкая вобласьць
Вобласьці Адэская вобласьць і Віньніцкая вобласьць
Даўжыня 125 км
Плошча басэйну 2 840 км2

Разьмяшчэньне рэдагаваць

Пачынаецца каля пасёлку Ксавераўка Ліпавецкага раёну. Цячэ пераважна на паўднёвы ўсход і поўдзень, у прывусьце — на паўднёвы захад. Упадае ў Буг блізу места Ладыжын. На раце знаходзяцца населеныя пункты: Ліпавец, Гайсін, а таксама вялікая колькасьць сёлаў.

Апісаньне рэдагаваць

Даўжыня ракі складае 125 км. Плошча басэйну — 2 840 км². Шырыня рэчышча — 3-15 мэтраў, у нізоўі — 60-80 мэтраў. Нахіл — 1 м/км.

Літаратура рэдагаваць

  • Енциклопедія українознавства : Словникова частина : в 11 т. / Наукове Товариство ім. Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк ; Львів : Молоде життя, 1954—2003.
  • Олександр Роговий. Про що шумлять верби: історичні нариси про Корчинці-Ротмистрівку-Вербівку (XVIII—XXI століття). — Вінниця: ДП «Державна картографічна фабрика», 2010. — 344 с.:іл. (с. 11-15)
  • Водні ресурси та якість річкових вод басейну Південного Бугу / За ред. В. К. Хільчевського. — К.: Ніка-центр, 2009. — 184 с.