Смаленская губэрня

Смале́нская губэ́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расейскай імпэрыі і РСФСР у 17081929 роках. Губэрнскі цэнтар — Смаленск.

Геаграфія рэдагаваць

Межавала з поўначы і паўночнага ўсходу з Цьвярской губэрняй, з усходу — Маскоўскай і Калускай, з паўднёвага ўсходу — Арлоўскай, з поўдня — Чарнігаўскай, з захаду — Магілёўскай, з паўночнага захаду — Віцебскай і Пскоўскай.

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Утвораная ў 1708 року ў складзе 17 местаў з паветамі: Смаленск, Рослаў, Дарагабуж, Вязьма, Белы, Пагарэлае Гарадзішча, Зубцоў, Старыца, Сярпейск, Казельск, Мяшчоўск, Масальск, Ліхвін, Барысава-Гарадзішча, Перамышль, Варатынск, Адоеў.

У 1713 расфармаваная, большая частка адышла да Рыскай губэрні.

У 1726 Смаленская губэрня адноўленая ў складзе 5 паветаў: Смаленскага, Бельскага, Вяземскага, Дарагабускага і Рослаўскага.

У 1775 року пераўтвораная ў Смаленскае намесьніцтва. Утвораныя 7 новых паветаў: Гжацкі, Ельнінскі, Касьплянскі, Красьнінскі, Парэцкі, Рупасаўскі, Сычэўскі. Праз 2 рокі Рупасаўскі павет пераўтвораны ў Юхнаўскі, а Касьплінскі — у Духаўшчынскі.

У 1796 намесьніцтва зноў стала губэрняй. Пры гэтым былі скасаваныя Духаўшчынскі, Ельнінскі і Красьнінскі паветы (адноўленыя ў 1802).

У 18021918 у склад губэрні ўваходзілі 12 паветаў: Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабускі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Красьнінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі, Сычэўскі, Юхнаўскі.

У 1918 Парэцкі павет перайменаваны ў Дзямідаўскі. Праз рок да губэрні далучаны Мсьціслаўскі павет Гомельскай губэрні.

У 1922 скасаваны Красьнінскі павет. З Гомельскай губэрні перададзены Горацкі павет, а Юхнаўскі адышоў да Калускай губэрні.

У 1924 року ў склад БССР перададзеныя Горацкі і Мсьціслаўскі паветы. Наступным рокам Духаўшчынскі павет пераўтвораны ў Ярцаўскі.

У 1927 скасаваныя Дзямідаўскі і Дарагабускі паветы, а праз рок — Гжацкі, Ельнінскі і Сычэўскі.

У 1929 року губэрня скасаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Заходняй вобласьці.

Літаратура рэдагаваць

  • «Белорусское Полесье» («Известия Геологич. Комитета», 1888 и 1893 гг.);
  • «Смоленская; губ.» (изд. центр. стат. комитета, 1893, вып. XLII);

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць