Славацкі ашчадны банк

найбольшы банк Славаччыны, заснаваны ў 1825 годзе ў якасьці аддзяленьня ашчаднай касы ў Браціславе

Каардынаты: 48°10′3″ пн. ш. 17°9′1″ у. д. / 48.1675° пн. ш. 17.15028° у. д. / 48.1675; 17.15028

«Слава́цкая ашчаджа́льня» («СлАшч») — найбольшы банк Славаччыны, заснаваны ў 1825 годзе ў якасьці аддзяленьня ашчаднай касы ў Браціславе.

«Славацкая ашчаджальня»
славац. Slovenská sporiteľňa
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1825
Краіна Славаччына
Разьмяшчэньне Браціслава
Адрас 3-я акруга, ваколіца Новае Места, вул. Тамашыкава, д. 48[1]
Ключавыя фігуры Петэр Круціль, Стэфан Дорфлер[2]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аплатная картка, банкаўскі рахунак, грашовы перавод, пазыка, уклад
Абарачэньне 666,4 млн эўра (2019 год)[3]
Апэрацыйны прыбытак 226,5 млн эўра (2019 год)
Чысты прыбытак 180 млн эўра (2019 год)
Лік супрацоўнікаў 4081 (2020 год)
Матчына кампанія Банк «Эрстэ» (Аўстрыя)
Аўдытар «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына)

На 2020 год банк меў дазволы на гандаль валютай і іпатэкай. «Славацкая ашчаджальня» валодала найбольшай доляй на рынку ўкладаў Славаччыны (14,4 млрд эўра), найбольшай сеткай аддзяленьняў і пераважнай колькасьцю выпушчаных аплатных картак. Абслугоўваньне звыш 2,2 млн чалавек ладзілася беспапярова праз пляншэт[4]. Статутны капітал «Славацкай ашчаджальні» складаў 212 млн эўра[5]. На канец 2019 году банк меў 233 аддзяленьні і 754 банкаматы[3]. У лістападзе 2019 году на банк прыпадала 28% абсягу ўкладаў і 26% пазыкаў Славаччыны[6]. «Славацкай ашчаджальні» належалі 2 даччыныя прадпрыемствы: ТАА «Закупачныя паслугі СА» (51%) і АТ «Эўрадатацыі»[7].

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1825 годзе ў Прэсбургу (Вугорскае каралеўства, Аўстрыйская імпэрыя) заснавалі аддзяленьне ашчаднай касы, якое ў 1841 годзе пераўтварылі ў самастойную ашчадную касу. У 1923 годзе ў Браціславе (Чэхаславаччына) заснавалі «Мескую ашчаджальню». У 1953 годзе яе далучылі да «Чэхаславацкай дзяржаўнай ашчаджальні». У 1969 годзе зь яе вылучылі «Славацкую дзяржаўную ашчаджальню» («СДА»). У 1990 годзе «СДА» атрымала дазвол на абслугоўваньне прадпрыемстваў. У 1991 годзе банк пачаў гандляваць каштоўнымі паперамі. У 1994 годзе яго пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства «Славацкая ашчаджальня». Банк стаў першым у Славаччыне эмітэнтам амэрыканскіх аплатных картак «Віза». У 2001 годзе Міністэрства фінансаў Славаччыны прадало большасьць паёў «Славацкай ашчаджальні» аўстрыйскаму банку «Эрстэ» (Вена)[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантакты (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  2. ^ Кіраўніцтва банка (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  3. ^ а б Петэр Круціль, Марцін Галовіч. Справаздача за 2019 год (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 18 сакавіка 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  4. ^ а б Профіль банка (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  5. ^ Ідэнтыфікацыйныя зьвесткі пра банк (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», 2020 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  6. ^ Сума зьвестак пра банк (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», лістапад 2019 г. Праверана 20 траўня 2020 г.
  7. ^ Даччыныя і сумесныя таварыствы (славацк.) // АТ «Славацкая ашчаджальня», лістапад 2019 г. Праверана 20 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць