Скін-эфэкт (ад анг. skin скура, абалонка + эфэкт), паверхневы эфэкт — уласьцівасьць зьменнага электрычнага току, якая праяўляецца ў неаднародным разьмеркаваньні ўнутры правадніку такім чынам, што шчыльнасьць току найбольшая на паверхні правадніку і зьмяншаецца ўглыб правадніку. Электрычны ток цячэ, галоўным чынам, па «скуры» правадніку паміж паверхняй і ўзроўням, названым скін-пласт.

Скін-эфэкт тлумачыцца тым, што пад уплывам зьнешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампэнсуе зьнешняе поле ў аб’ёме правадніка[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Скін-эфект // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 456