Серж Мінскевіч

беларускі паэт

Серж Мінскевіч, сапраўднае імя Сяргей Мыцько (12 лютага 1969, Менск — 8 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі паэт і перакладчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].

Серж Мінскевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 лютага 1969(1969-02-12)
Памёр 8 чэрвеня 2022(2022-06-08)[1] (53 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, літаратуразнаўца, пісьменьнік, публіцыст, літаратар
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Быў літаратурным кансультантам газэты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філялягічных навук[2].

Творчасьць рэдагаваць

Займаўся бардаўскай песьняй, рок-музыкай. Быў музыкам, сьпеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.

Разам з паэтам Алесем Туровічам у канцы XX ст. маніфэставаў «шлях мастацтваваньня» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасьля сьцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменьнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001).

Стыпэндыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007)[2].

Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санэты» (2004), «Адэскія санэты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Гэрбэрта, Мрожэка, раньнія вершы Лема; з ангельскай Шэксьпіра, Шэлі, Лангфэла[2].

Прызнаньне рэдагаваць

  • Прыз «За разьвіцьцё беларускай аўтарскай песьні» на фэстывалі «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, 1996).

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Праз галеРэю» (паэзія, 1995);
  • «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002);
  • «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006);
  • «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагодзьдзя, 2008);
  • «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесьць і апавяданьні, 2011);
  • «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысьціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2011);
  • «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесьць легендарных часоў, фэнтэзі, 2013);
  • «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыкляпэдыя-даведнік па марской фаўне, 2015).

У зборніках рэдагаваць

  • Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. школьн. узросту / уклад. А. Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Цар Сом Самвусон і Яснейка // Залаты Талер: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. А. Спрынчан]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Каваль Корша // Зорная Кася: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Смачныя пальчыкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан.— Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які любіў даваць мянушкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які раскідваў смецце // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра дзяўчынку, якая не казала праўды // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Не кідай камень у жывое // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Чорная закавыка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Мінскевіч Серж // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Серж Мінскевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў