Сенна (вёска)

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Се́нна[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Сенна ўваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савету.

Сенна
Першыя згадкі: ~ 1424
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Пасялковы савет: Любчанскі
Насельніцтва: 127 (2008)
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231425
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′1.02″ пн. ш. 26°5′4.99″ у. д. / 53.7336167° пн. ш. 26.0847194° у. д. / 53.7336167; 26.0847194Каардынаты: 53°44′1.02″ пн. ш. 26°5′4.99″ у. д. / 53.7336167° пн. ш. 26.0847194° у. д. / 53.7336167; 26.0847194
Сенна на мапе Беларусі
Сенна
Сенна
Сенна

Згадваецца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумэнта не захаваўся, у копіі (1711 года) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжаньня з іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасьля 1392 г. (пачатак вялікага княжэньня Вітаўта)[2]. Дасьледчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424:[3]

«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)

Абмежаваньне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Котельников, А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. / А. Котельников // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября. — Дата доступа: 14.09.2016.  (рас.)
  3. ^ Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы(недаступная спасылка) / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.
  4. ^ Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11.Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4.  (рас.)