Свая́ мова (svoja mova) — мікрамова, заснаваная шэрагам энтузіястаў на аснове гаворак, на якіх размаўляюць беларусы паўднёвага Падляшша і міжрэчча Нараву і Бугу ў Польшчы. Гаворкі, аб’яднаныя імем «Сваёй мовы», падзяляюцца на 3 групы, у залежнасьці ад паводзінаў зычных [d] і [t] перад галоснымі [e] і [i]. На сёньняшні час рэдактар беластоцкага часопісу «Правінцыя» Ян Максімюк (падл. Jan Maksimjuk) спрабуе кадыфікаваць «сваю мову», грунтуючыся на гаворцы сваёй роднае вёскі Ляхі (падл. Lachi). Для «сваёй мовы» быў створаны альфабэт на аснове беларускае лацінкі з адсутнасьцю літары ŭ, але з даданьнем літараў ť, ď і літараў ê, ô, якія адпаведна абазначаюць спэцыфічныя дыфтангізаваныя гукі ыэ і уо (пасьля ёту ці «і» адпаведна іэ, юо).

Свая мова
svoja mova, prosta mova, tutejša mova
Ужываецца ў Польшчы
Рэгіён Гайнаўскі, Бельскі, Сямяціцкі паветы Падляскага ваяводзтва
Колькасьць карыстальнікаў ~45 000
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца Грамадзкія арганізацыі Падляшша (неафіцыйна)
Пісьмо лацінскае пісьмо і кірыліца
Коды мовы
SIL pdl[1]

Сацыялінгвістычнае становішча рэдагаваць

 
Турыстычныя знакі сваёй мовай і па-польску
 

Згодна зь перапісам насельніцтва Польшчы 2002 року ў Падляскім ваяводзтве Польшчы (Паўднёвае Падляшша) пражывае 46 400 чалавек, якія самавызначаюцца як беларусы, зь іх 37 000 адносіцца да групы «падляшаў» (падл. pudlašy), чыя мова зьяўляецца адным з дыялектаў беларускае мовы. Населеным пунктам, дзе пражывае больш за ўсё «падляшаў», зьяўляецца в. Чыжы (падл. Čyžê) Падляскага ваяводзтва Польшчы (82% насельніцтва).

Самі падляшы ідэнтыфікуюць сваю мову як беларускую (каля 30 000 чалавек), аднак у рэчаіснасьці яна зьяўляецца даволі адрознай і своеасаблівай у параўнаньні зь літаратурнай беларускай, што ўспрымаецца як «не зусім свая мова».

 
Зося Сачко ў 2000-ыя гады. Беларуская паэтка.

Сваёй мовай у 1970-ых гадох у беларускамоўнай газэце «Ніва» друкавалася Зося Сачко (пад эгідай «Беларускага літаратурнага аб’яднаньня» «Белавежа» выйшлі тры ейныя паэтычныя зборнікі: «Pošuki» ў 1982 г., «Nad dniom pochilana» у 1991 г., «šče odna vesna» ў 1995 г.), у 1981 г. «Ніва» апублікавала паэму Іры Баравік «Čas, kotory vmiraje», у 2002 г. «Белавежа» выпусьціла паэтычны томік Віктара Стахвюка «Багровы Цень». Між іншым, ужо ў пачатку ХХ стагодзьдзя былі прэцэдэнты спробаў творчасьці на мясцовых гаворках (Мікалай Янчук), але пра спробы стварэньня ўласнай літаратурнай мікрамовы ў той час нічога не вядома.

 
Інфармацыйны стэнд у Студзіводах сваёй мовай кірыліцай, альфабэтам паводле Дарафея Фіёніка

Беларусы-падляшы пісалі таксама літаратурнай беларускай мовай, у прыватнасьці пісьменьнікі Надзея Артымовіч, Ян Чыквін і Віктар Швед. Да 50% супрацоўнікаў беларускамоўных СМІ ў Польшчы (газэтаў «Ніва», «Czasopis», «Правінцыя» і беларускамоўнай праграмы польскага радыё і тэлебачаніня ў Беластоку) зьяўляюцца падляшамі.

Таксама ў Бельску Дарафеем Фіёнікам (падл. Dorofiêj Fijonik) выдаецца краязнаўча-культурны часопіс «Бельскі гостінэць», які друкуе этнаграфічныя матэрыялы і запісы гаворак Падляшша польскаю, беларускаю мовамі і «сваёй мовай».

Беларускія гаворкі маюць некаторыя агульныя рысы з заходнепалескімі дыялектамі беларускае мовы (што ўскосна дае нагоду казаць пра некаторыя ўкраінскія рысы дыялектаў). Што цікава, дыялекты Падляшша, нягледзячы на вышэйпералічаныя ўкраінскія рысы (оканьне, гук [v] пасьля галосных, адсутнасьць дзеканьня й цеканьня), у большай ступені бліжэй да беларускае мовы, але гэтыя абставіны ўсё роўна не перашкаджаюць некаторым украінскім дасьледчыкам лічыць беларускія гаворкі Падляшша ўкраінскімі, а беларусаў-падляшаў — украінцамі. У цэлым, адсочваецца блізкасьць падляскіх дыялектаў да беларускае мовы, ніж да ўкраінскае[2].

Падляская абэцэда рэдагаваць

Падляская абэцэда
A a B b Ć ć Č č D d (Dz dz) (Ď ď) (E e) (Ê ê) (F f)
G g H h Ch ch I i (Iê iê) J j K k L l Ł ł M m
N n Ń ń O o (Ô ô) P p Q q R r S s Ś ś Š š
T t Ť ť U u V v W w X x Y y Z z Ź ź Ž ž

Тлумачэньне:

  • Ć — [t͡sʲ]; Č — [t͡ʃ]; Ď — [dʲ]; Ê — [ɨ~e], — [i~e]; Ch — [x]; Ł — [l]; Ń — [nʲ]; Ô — [u~o]; Ś — [sʲ]; Š — [ʃ]; Ť — [tʲ]; V — [v]; Ź — [zʲ]; Ž — [ʒ];

Літары q, w, x сустракаюцца толькі ў замежных назвах (Quebec, Quentin, Wellington, Winston, Xanadu, Matrix), а дыграф выкарыстоўвецца для запісу геаграфічных назваў з польскай ці беларускай моваў.

Параўнаньне падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў рэдагаваць

Асноўны артыкул: Сьпіс Сўодэша для падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў
падляская беларуская украінская польская
čołoviêk чалавек людина człowiek
večur вечар вечір wieczór
brаt брат брат brat
dеń дзень день dzień
ruka рука рука ręka
oseń восень осінь jesień
sniêh сьнег сніг śnieg
lіêto лета літо lato
sestra сястра сестра siostra
ryba рыба риба ryba
ohoń вагонь вогонь ogień
voda вада вода woda
viêtior вецер вітер wiatr
zima зіма зима zima

Прыклад тэксту рэдагаваць

To była pomyłka vziati Lolu siudy. Ja siête zrozumiêv v chvili, koli my vychodili z pojizda na małôj provincijnuj stanciji. Osiênnim večerom čołoviêk prypominaje zo svoho diêtstva bôlš, niž v jakuju-leń inšu poru roku, i jeji jasny pudšpachlovany tvar i małaja torba, v kotoruj navrad čy mohli b zmiśtitisia našy rečy nanuč, prosto ne pasovali do starych špichlerôv na zbôže za uzkim kanałom, kilkoch śviêtłuv na pahôrku, plakatuv koliśnioho filmu. Ale vona skazała «davaj pojêdemo za horod», i Bishop’s Hendron, viadomo ž, było peršoju nazvoju, kotora pryjšła mniê do hołovy. Nichto mene tam ne rospuznaje, a mniê i ne podumałosia, što to same ja začnu vspominati.

Пераклад кірыліцай:

То была помылка взяті Ліолю сюды. Я сіêтэ зрозуміêв в хвілі, колі мы выходілі з појізда на малôј провінціјнуј станціјі. Осіêннім вэчэром чоловіêк прыпомінае зо свого діêтства бôльш, ніж в якую-лень іншу пору року, і ејі ясны пудшпахліованы твар і малая торба, в которуј наврад чы моглі б змісьтітіся нашы рэчы нануч, просто нэ пасовалі до старых шпіхлерôв на збôжэ за узкім каналом, кількох сьвіêтлув на пагôрку, плякатув колісьніого фільму. Але вона сказала «давај појêдэмо за город», і Бішопс Гэндрон, вядомо ж, было пэршою назвою, котора прыјшла мніê до головы. Ніхто мэнэ там нэ роспузнае, а мніê і нэ подумалося, што то самэ я зачну вспомінаті.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Ян Максімюк, Čom ne po-svojomu? Elementrz podlaski z objaśnieniami. (Чаму не на сваёй мове? Падляскі буквар з тлумачэньнямі для дарослых.) — Biłostôk: Struha Editions, 2014.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць