Сацыяльны кансэрватызм

палітычная ідэалёгія

Сацыя́льны кансэрваты́зм — палітычная ідэалёгія, якая засяроджваецца на захаваньні таго, што лічыцца традыцыйнымі каштоўнасьцямі. Сацыяльны кансэрватызм зьяўляецца формай аўтарытарызму і яго часта зьвязваюць з думкай аб тым, што ўрад ці дзяржава павінныя іграць вялікую ролю ў сацыяльных і маральных справах сваіх грамадзянаў, у агульным выпадку падтрымліваць паводзіны, якія ўлады лічаць маральна правільным і перашкаджаць ці проста забараняць тое, што ўлада лічыць маральна няправільным.

Азначэньне рэдагаваць

У Злучаных Штатах на працягу сярэдзіны і да канца 20-га стагодзьдзя, паняцьці захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў разглядалася сацыял-кансэрватарамі як ідэал, які паступова разбураўся праз шэраг фэдэральных заканадаўчых актаў і з-за рашэньня Вярхоўнага Суду ЗША, што прывяло да перавароту ў асноўнай плыні сацыяльнага кансэрватызму, пачалася дзейнасьць нізавых актывістаў і спробы лабіраваць законы ў абарону традыцыйных каштоўнасьцяў на фэдэральным узроўні. Гэтая ідэалёгія звычайна з падазрэньнем ставіцца да сацыяльных зьменаў і выступае за вяртаньне фундамэнтальных каштоўнасьцяў.

Другое значэньне тэрміну сацыял-кансэрватызм разьвілося ў Скандынаўскіх краінах і кантынэнтальнай Эўропе. Там яно тычыцца лібэральнага кансэрватызму, які выступае за эўрапейскія дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Сацыяльны кансэрватызм адрозьніваецца ад культурнага кансэрватызму, засяроджваецца на культурных аспэктах, такіх як абарона культуры пэўнае нацыі, хоць гэтыя дзьве ідэалёгіі трохі перасякаюцца.

Характэрныя рысы рэдагаваць

Прынятыя мэты і ідэалёгіі, якія тычацца абароны традыцыяў і/або маральнасьці часта адрозьніваюцца для розных групаў сацыяльнага кансэрватызму. Такім чынам няма нейкай агульнай палітыкі або пазыцыяў, якія лічыліся б унівэрсальнымі сярод сацыял-кансэрватараў. Аднак ёсьць шэраг прынцыпаў якіх па меншай меры большасьць сацыяльных кансэрватараў прытрымліваецца. Да такіх агульных ідэяў і філязофіяў адносяцца: нуклеарная сям’я, як базавы элемэнт грамадзтва, дзяржаўная абарона маральнасьці і таго, што фігуры сацыял-дэмакратыі згадваюць як традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці, яны выступаюць супраць сэкулярызму і ваяўнічага атэізму. Прыкладное прымяненьне гэтых агульных прынцыпаў у сацыял-кансэрватараў розных краінаў выглядае так: выступы супраць легалізацыі абортаў, дасьледаваньняў ствалавых вузаў і эўтаназіі; выступ супраць эўгеніка эўгенікі (генных мадыфікацыяў, перадаюцца па спадчыне) і трансгуманізму, падтрымліваючы біякансэрватызм; выступы за вызначэньне шлюбу як хаўрусу адной жанчыны і аднаго мужчыны, супраць аднаплоцевых шлюбаў, супраць легалізацыі мэдычных неапраўданых наркотыкаў, прастытуцыі, дашлюбнага сэксу і сэксу па-за шлюбам; пратэсты супраць парнаграфіі і таго, што сацыял-дэмакраты лічаць непрыстойным і непрымальным.