Сатма́рскі, ці Сатума́рскі мір — дамова між кіраўніком паўстанцкага войска графам Шандарам Кароі й імпэратарскім генэралам Янам Пальфі, заключаная 1 траўня 1711 року ў Сатмары. Падпісаньне азначыла сканчэньне антыгабсбурскага паўстаньня Ракацы.

Сатмарскі мір
Szatmári béke
Тып дамовы мірнае пагадненьне
Падрыхтаваная 21 лютага30 красавіка 1711
Падпісаная 1 траўня 1711
 ·  месца Сатмар, цяпер Сату Марэ ў Румыніі
 ·  умовы спыненьне паўстаньня куруцаў, амністыя для паўстанцкай шляхты
Падпісанты граф Шандар Кароі
генэрал Ян Бэрнард Пальфі
Бакі Вугорская шляхта
Карл VI Габсбург

Перамовы пра замірэньне былі распачатыя яшчэ 21 лютага 1711 пасьля ад’езду з краіны Фэрэнца II, які намерваўся атрымаць ад расейскага цара Пятра Вялікага вайсковую дапамогу, а скончыліся, калі вугорскія магнаты пераканаліся ў безвыходнасьці сытуацыі і атрымалі гарантыі вольнага ўладаньня ўласнымі маёнткамі як у Вугоршчыне, так і ў Трансыльваніі.

У дзень заключэньня пагадненьня 12 000 паўстанцаў склалі прысягу вернасьці Габсбурскай дынастыі на полі пад Сатмарам[1].

Сатмарскі мір скончыў сэрыю антыгабсбурскіх паўстаньняў. Вугорская шляхта абараніла ўласныя прывілеі, пратэстанты атрымалі свабоду вызнаньня, а Габсбургі замацавалі сваё панаваньне на вугорскім стальцы.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Kuruc Rebellion, 1703-1711 (анг.) World History at KMLA Праверана 18 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць