Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс

аргентынскі футбольны клюб

«Сан-Лярэнса дэ Альмагра» (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. «Сан-Лярэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за межамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак[1].

Сан-Лярэнса
Поўная назва Club Atlético San Lorenzo de Almagro
Заснаваны 1 красавіка 1908
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Нуэва Гасамэтра
Умяшчальнасьць: 47 964
Прэзыдэнт Арасьё Арэсэйгор[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sanlorenzo.com.ar (гішп.)

Гісторыя рэдагаваць

Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».

У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «найлепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.

«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс у 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клюбу «Пэньяроль».

Дасягненьні рэдагаваць

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Нікаляс Эрнандэс 1998
4   Аб Джоан Раманьня 1998
5   ПА Эрык Рэмэдзі 1995
6   ПА Карляс Санчэс 1986
7   Нап Эсэк’ель Сэруцьці 1992
8   Аб Агустын Гай 2004
9   Нап Крыстыян Тарагона 1991
10   Нап Наўэль Барыяс 1998
11   Нап Адам Барэйра (капітан) 1996
13   Бр Факунда Альтамірана 1996
16   Бр Ляўтара Лёпэс 2001
17   ПА Эліян Іраля 2004
18   ПА Крыстыян Фэрэйра (ар. Р. Плэйт) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Мануэль Інсаўральдэ 1999
21   ПА Малькам Брайда 1997
22   Аб Гастон Кампі 1991
23   Аб Гастон Эрнандэс 1998
24   Аб Хэрэміяс Хамэс 2001
25   Бр Гастон Гомэс (ар. Расінг) 1996
27   Нап Дыега Эраса 1996
28   Нап Алексіс Куэльлё (ар. Альмагра) 2000
29   ПА Сэбастыян Блянка 1988
32   ПА Іван Тапія 1998
35   Аб Гансалё Люхан 2001
41   Нап Іван Легісамон 2002
50   ПА Франсіска Пэруццы 2001

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць