Санкт-Пецярбурскі саборны мячэт

Саборны мячэт Санкт-Пецярбургу — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 мэтраў у даўжыню, 32 мэтры ў шыркі, вышыня галоўнага купалу — 39 мэтраў, вышыня мінарэтаў — 48 мэтраў.

Саборны мячэт Санкт-Пецярбургу

Гісторыя рэдагаваць

Будаўніцтва было пачата па прапанове ахуна Г. Баязітава і адбылалася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Адкрыцьцё мячэту адбылося 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасьцяў (першае богаслужэньне зьдзейсьнена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасьці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асьфэндыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасьцямі).

Будынак будаваўся за 1909-1920 гадамі па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынэра С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленьні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколяг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927-1930 і 1940-1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад мэдычнага абсталяваньня. З 1956 году вернуты вернікам.

Будынак рэдагаваць

Мячэт разьмешчаны на Петраградзкім боку, на рагу Кронверцкага праспэкту і Коннага завулку (недалёк ад станцыі мэтро Горкаўская).

  • даўжыня — 45 м
  • шырыня — 32 м
  • вышыня галоўнага купала — 39 м
  • колькасьць мінарэтаў — 2
  • вышыня мінарэтаў — 48 м
  • умяшчальнасьць — 5000 чалавек, паводле іншых зьвестак 3000