Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт

вну ў Санкт-Пецярбургу (Расея)

Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт (СПбДАБУ) (па-расейску: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет (СПбГАСУ)) — найстарэйшая ў Расеі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынэраў, архітэктараў, будаўнікоў.

Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт
Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет (СПбГАСУ)
Заснаваны 1832
Рэктар Яўген Рыбноў
Факультэтаў 7
Колькасьць пэрсаналу больш за 600
Колькасьць студэнтаў 15 000
Месцазнаходжаньне
Горад Санкт-Пецярбург
Краіна Расея
Вэб-сайт spbgasu.ru

Гісторыя рэдагаваць

СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучэльні цывільных (грамадзянскіх) інжынэраў, якая было створана ў 1832 годзе на загад імпэратара Мікалая І. У 1842 годзе вучэльня, у якой галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынэрныя навукі, была аб’яднана з т. з. Архітэктарскай вучэльняй — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пэнсіянэраў Галоўнага ўпраўленьня шляхоў зносін, зь ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічая вучэльня Галоўнай управы шляхоў зносінаў і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэньні аб Будаўнічай вучэльні», яна было прыраўнавана да вышэйшых навучальных установаў і з 1882 году стала называцца Інстытут цывільных інжынэраў.

Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт) зьявіўся 21 чэрвеня 1993 году, у час агульнамаскальскай кампаніі па пераназваньні інстытутаў ва ўнівэрсытэты.

ЛІБІ ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1945) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982), мэдалём «За асваеньне цалінных зямель» (1963).

Выпускнікі Будаўнічай вучэльні атрымлівалі званьне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасьці яны мелі права атрымаць больш высокае званьне інжынэра-архітэктара. Пасьля пераўтварэньня навучальнай установы ў Інстытут цывільных інжынэраў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званьне цывільнага інжынэра.

Афіцыйныя назвы навучальнай установы:

  • з 1832 году — Вучэльня цывільных інжынэраў пры Галоўным кіраваньні шляхоў зносін і публічных будынкаў.
  • з 1842 году — Санкт-Пецярбурская будаўнічая вучэльня.
  • з 1882 году — Санкт-Пецярбурскі інстытут цывільных інжынэраў.
  • з 1893 году — Пецярбурскі інстытут цывільных інжынэраў імпэратара Мікалая І.
  • з 1917 году — Петраградскі інстытут цывільных інжынэраў.
  • з 1924 году — Ленінградзкі інстытут цывільных інжынэраў.
  • з 1930 году — Ленінградзкі інстытут камунальнага будаўніцтва.
  • з 1931 году — Ленінградзкі інстытут інжынэраў камунальнага будаўніцтва.
  • з 1941 году — Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут.
  • з 1945 году — Ленінградзкі ордэну Працоўнага Чырвонага Сьцяга інжынэрна-будаўнічы інстытут.
  • з 1982 году — Ленінградзкі ордэну Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэну Працоўнага Чырвонага Сьцяга інжынэрна-будаўнічы інстытут.
  • з 1992 году — Санкт-Пецярбургскі інжынэрна-будаўнічы інстытут.
  • з 1993 году — Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт.

Факультэты рэдагаваць

  • Аўтамабільна-дарожны
  • Архітэктурны
  • Інжынэрнай экалёгіі і гарадзкой гаспадаркі
  • Будаўнічы
  • Эканомікі і кіраваньні
  • Безадрыўных формаў навучаньня
  • Судовых экспэртыз і правы ў будаўніцтве і на транспарце