Самаабарона Літвы і Беларусі

Самаабарона Летувы і Беларусі (па-польску: Samoobrona na Litwie i Białorusi) — дабраахвотныя вайсковыя фармаваньні (міліцыя) на тэрыторыі Беларусі й Летувы, акупаванай у Першую сусьветную вайну нямецкімі войскамі. Складаліся пераважна з палякаў, ствараліся з мэтай абароны інтарэсаў мясцовага польскага насельніцтва, а таксама як авангард Польскага войска.

Утварэньне рэдагаваць

Арганізацыя органаў самаабароны Летувы і Беларусі пачалася летам — восеньню 1918 году афіцэрамі былога 1-га польскага корпусу генэрала Ю. Доўбар-Мусьніцкага пры падтрымцы мясцовых польскіх палітычных колаў. Галоўнымі цэнтрамі самаабароны сталі Менск, Вільня, Ліда, Горадня; яе часткі дзейнічалі ў Шчучыне, Сьвіры, Вялейцы, Ашмянах, Радуні, Эйшышках[1].

Дзейнасьць рэдагаваць

У сьнежні 1918 году ў Менску фармаваньні аховы ў колькасьці прыблізна 1500 палякаў і беларусаў пад сьцягам Самаабароны ўдзельнічалі ў баёх з надыходзячымі бальшавіцкімі войскамі. Аднак з прычыны значнае перавагі ворага, а таксама адсутнасьці дапамогі з боку Беларускай Народнай Рэспублікі група адступіла ў глыб Польшчы, яе часткі фармальна ўвайшлі ў склад польскай арміі. Замест самаабароны як органа кіраўніцтва польскімі вайсковымі фармаваньнямі на акупаванай немцамі тэрыторыі створана Генэральная акруга Летувы і Беларусі на чале з генэралам Вейткам(pl).

Неўзабаве самаабарона з 2500 чалавек была ўтвораная ў Вільні. Пасьля няўдалай спробы 1—5 студзеня 1919 абараніць места Віленская самаабарона інтэрнаваная нямецкімі войскамі і адпраўлена на ст. Лапы, дзе ўлілася ў Беларуска-літоўскую дывізію Войска польскага, астатняя яе частка (каля 500 чал.) накіравалася ў Горадню. Каб засьцерагчы сябе ад сумеснага выступу польскіх вайсковых фармаваньняў, нямецкае камандаваньне Гарадзенскай крэпасьці ў ноч на 16 студзеня 1919 раззброіла атрад Гарадзенскай самаабароны, які, аднак, ня быў расфармаваны.

14 студзеня 1919 віленскі атрад польскіх войскаў аб’яднаўся з часткамі Лідзкай і Шчучынскай самаабароны і 26 студзеня рушыў празь Белавескую пушчу да Берасьця. 27 студзеня палякі занялі Дзярэчын, 29 — Ружаны, 30 — Пружаны, дзе заключылі зь нямецкім камандаваньнем дамову пра польска-нямецка-ўкраінскую дэмаркацыйную лініі. Аднак 8 лютага часткі самаабароны ўвайшлі ў Жабінку, а 9 лютага атакавалі Берасьце. 10 лютага 1919 віленскі атрад польскіх войскаў аб’яднаўся ў Берасьці з групай генэрала А. Лістоўскага. У канцы лютага 1919 апошнім у склад польскага войска ўвайшоў атрад Гарадзенскай самаабароны, які працягваў кантраляваць тэрыторыю на поўнач ад Ваўкавыску ў раёне Лунны, Волі, Алекшыцаў, Крынак, Саколкі.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Андрэй Чарнякевіч. Самаабарона Літвы і Беларусі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 216.

Літаратура рэдагаваць