Сакольскі павет (1919—1939)

Сако́льскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Саколка.

Сакольскі павет
Powiat sokólski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Саколка
Гміна 3 гарадзкія гміны,12 вясковых гмінаў
Дата ўтварэньня 1919
Дата скасаваньня верасень 1939
Афіцыйныя мовы польская
Мовы ва ўжытку польская, беларуская, ідыш
Насельніцтва (1931) 103 135
Шчыльнасьць 44 чал./км²
Плошча 2 333 км²
Сакольскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва
Сакольскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Ратуша ў Саколцы.

Мінуўшчына рэдагаваць

Створаны на аснове былога Сакольскага павету(ru) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ўжо ў 1919 г. У 1921 г. на абшары павету знаходзілася 5 местаў (Саколка, Дуброва, Сухаволя, Адэльск і Новы Двор) і 12 вясковых гмінаў. У студзені 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Сакольскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на ягоным месцы былі заснаваныя Сакольскі, Крынкаўскі і Дуброўскі раёны Беластоцкай вобласьці.

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Сакольскага павету ўваходзяць у склад Бераставіцкага і Гарадзенскага раёнаў Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Гміны рэдагаваць

Мястэчкі рэдагаваць

Насельніцтва рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 90 264 жыхар, з чаго 78 889 (87,39%) палякаў, 6 531 (7,23%) габрэяў, 4 522 (5%) беларусаў, 225 (0,24%) расейцаў, 62 татараў, 14 украінцаў, 9 летувісаў, 5 немцаў, 4 латышаў, 2 эстонцаў ды 1 ангелец. 80% (72 225) жыхароў павету былі каталікамі, , 10,4% (9 357) праваслаўнымі, 9,3% (8 413) юдаістамі, 0,2% (212) мусульманамі, 31 пратэстантамі і 26 уніятамі[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць