Са́жалка — штучны вадаём для захоўваньня вады з мэтай водазабесьпячэньня, арашэньня, гадоўлі рыбы (сажалкавая рыбная гаспадарка) і вадаплаўнай птушкі, а таксама для санітарных і спартовых патрэбаў.

Сажалка ў Пэтэргофе

Сажалкі могуць узнікаць у выніку самых разнастайных натуральных працэсаў (напрыклад, на поймах пры перакрыцьці рачных каналаў, ледавіковымі працэсамі, стварэньнем тарфянікаў, у прыбярэжных дзюнных сістэмах, бабровымі плацінамі), або яны могуць быць проста ізаляванымі западзінамі (напрыклад, вясновы басейн, выбоіна ў прэрыі, або проста натуральныя няроўнасьці на нядрэнаванай зямлі), запоўненыя сьцёкам, грунтавымі водамі ці ападкамі, або ўсімі прыведзенымі прычынамі адразу. У вадаёмах гэтага тыпу вылучаюць чатыры зоны: зона расьліннасьці, адкрытая вада, дновы глей і павярхоўная плёнка.

Беларусь рэдагаваць

На 2022 год у Беларусі налічвалася 1500 сажалак для рыбаразьвядзеньня і адпачынку[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Водныя рэсурсы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 сакавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.