Савет фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расейскай Фэдэрацыі

Савет фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расейскай Фэдэрацыі — верхняя палата Фэдэральнага сходу Расейскай Фэдэрацыі — парлямэнту Расейскай Фэдэрацыі.

У Савет фэдэрацыі, у адпаведнасьці з часткай 2 артыкулы 95 Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі, уваходзяць па два прадстаўнікі ад кожнага суб’екта Расейскай Фэдэрацыі (па адным ад заканадаўчага і выканаўчага органаў дзяржаўнай улады), а таксама «прадстаўнікі Расейскай Фэдэрацыі, якія прызначаюцца прэзыдэнтам Расеі, лік якіх складае ня больш за дзесяць адсоткаў ад ліку сяброў Савету фэдэрацыі — прадстаўнікоў ад заканадаўчых і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расеі». Колькасьць чальцоў — 170 чалавек. Старшыня Савету фэдэрацыі — Валянціна Мацьвіенка.