Сава Хэнція

румынскі маляр

Сава Хэнція (па-румынску: Sava Henția) — румынскі жывапісец, дэкаратар і ілюстратар, які нарадзіўся ў Аўстрыйскае імпэрыі, але на тэрыторыі сучаснае Румыніі.

Сава Хэнція
Дата нараджэньня 1 лютага 1848(1848-02-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 лютага 1904(1904-02-21) (56 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр, мураліст, ілюстратар
Жанры партрэт
Плынь рэалізм[d]
Пад уплывам П’ер-Поль Прудон[d]
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Хэнція быў адным з чатырнаццаці дзяцей сьвятара. У 1862 годзе пасьля заканчэньня пачатковай адукацыі ягоны дзядзька навучыў яго рэтушаваць фатаграфіі[1]. У наступным годзе ён хварэў на брушны тыф, і хінін, які выкарыстоўвалі дзеля ягонага лекаваньня, пашкодзіў малому слых. Праца з фатаздымкамі заахвоціла яго да мастацкае кар’еры. У 1865—1870 гадох Хэнція навучаўся ў Бухарэсцкім нацыянальным мастацкім унівэрсытэце у Георге Татарэску і Тэадора Амана[1]. Затым ён здолеў атрымаць стыпэндыю і выправіўся ў Парыж, дзе паступіў у Акадэмію вытанчаных мастацтваў і знайшоў месца ў прэстыжнае майстэрні Аляксандра Кабанэля. У 1873 годзе ілюстратар вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малюнку і каліграфіі ў прытулку сіротаў[1].

Праз чатыры гады, паводле рэкамэндацыі Карала Давілы, ён стаў карэспандэнтам вайсковага корпусу хуткае дапамогі і прымаў удзел у расейска-турэцкай вайне, робячы накіды шматлікіх сцэнаў вайсковых кампаніяў і бітваў. Ягоная карціна артылерыйскае батарэі з Калафату была выкарыстана на банкноце наміналам у адзін лей у 1977 годзе[2]. Пасьля вайны працаваў настаўнікам, дэкаратарам інтэр’ераў і ілюстратарам кнігаў[1]. У пэрыяд з 1901 па 1902 гады ён быў адным з мастакоў, якім было даручана аднавіць фрэскі і алтарныя творы ў манастыры Брэбу.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Personalitati. Sebes.
  2. ^ «Romania 1 Leu stamp». Stamp Data.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць