Рэспубліка Паліна

беларуская сьпявачка

Palina (да 2018 - Паліна Рэспубліка[1]), сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. 8 красавіка 1994, Менск) — беларуская сьпявачка. Рэпэртуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень, і яна выконвае аўтарскія творы на беларускай, расейскай, украінскай і францускай мовах.

Palina
Паліна Юр’еўна Паланейчык
Palina на фэсьце «Razomfest» у Львове (2018)
Дата нараджэньня 8 красавіка 1994 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці з 2012
Жанры поп-музыка, аўтарская песьня
Інструмэнты гітара, фартэпіяна
Псэўданімы
  • Да 2018 — Паліна Рэспубліка
  • З 2018 — Palina
Супрацоўніцтва «Hasta La Fillsta», «Helaiv», «Intelligency»
Узнагароды «Адкрыцьцё году» (2011) (Tuzin.fm)
«Адкрыцьцё году» (2012) (Ultra-Music Awards)
Сайт repolinare.by

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Навучалася ў гімназіі №15 гораду Менску, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам[2][3]. Атрымала музычную адукацыю па клясе фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «Рэжысура тэлебачаньня».

Першую песьню напісала ў 14-гадовым узросьце ў Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары[4].

Першы сольны канцэрт адбыўся ў Менску 24 сьнежня 2011 году на адкрыцьці Арт Сядзібы[5]. У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фэстывалю аўтарскай песьні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча)[6], пасьля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі й за яе межамі[7].

«Адкрыцьцё году» па вэрсіі Tuzin.fm (2011)[8][9]. Ляўрэатка прэміі Ultra-Music Awards таксама ў намінацыі «Адкрыцьцё году» (2012).[10][11][12][13][14]

Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сынгалаў з гуртам Hasta La Fillsta («Як ты»[15] й «Гадзіньнік»[16])[17]. Вясной 2015 году публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Зьмітра Безкаравайнага з Experty.by[18], стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго году па выніках апытаньня замежных экспэртаў парталам Experty.by[19], пасьля прэзэнтацыі якога 15 траўня 2015 году ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясьціла пра прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці па сямейных абставінах[20].

У лютым 2017 году сьпявачка стала госьцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары й свайго музычнага калектыву[21]. У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў сьпеве «Anxiety» з самотніку «Helaiv» «Too Easy»[22].

У 2018 годзе зьмяніла псэўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сэзону ўкраінскай вэрсіі шоў талантаў «X Factor» з аўтарскай песьняй «Пінкі»[23].

На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Tuzin.fm, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць»[24][25].

Напачатку 2019 году запісала сумесны кліп на песьню «Вода» з Intelligency[26]. 15 красавіка 2019 году ўбачыў сьвет другі альбом сьпявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі сьпевы за апошнія тры гады[27][28].

Крытыка рэдагаваць

Рэдактар парталу Ultra­-Music Аляксандар Чарнуха назваў лірыку сьпявачкі досыць пасрэднай[29]. Большасьць штатных экспэртаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»[29], «прыемныя й досыць запамінальныя мэлёдыі ды пяшчотны вакал»[29], «наіўная й чыстая музыка»[29], «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучаньне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна»[8].

Ацэнкі рэдагаваць

Лэсьлі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower» у 2014 годзе параўнаў творчасьць беларускай сьпявачкі з Эніяй[30].

Забароны рэдагаваць

Пасля выхаду інтервію сьпявачкі «Белсату» й «Народнай Волі» ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсьці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены[31][32].

Прызнаньне рэдагаваць

У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[33].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспэктыве 2010–2019 гадоў назваў сьпявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, безь якой цяжка ўявіць сёньняшнюю лакальную сцэну»[34].

Узнагароды рэдагаваць

  • 2011 — 1-е месца на фэсьце «Бардаўская восень».
  • 2011 — «Адкрыцьцё году» Tuzin.fm.
  • 2012 — «Адкрыцьцё году» прэміі Ultra-Music Awards.

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

Як Паліна Рэспубліка:

Як Palina:

Сынглы рэдагаваць

Як Паліна Рэспубліка:

  • 2012 — «Як ты» і «Гадзіньнік» (з удзелам Hasta La Fillsta)

Як Palina:

  • травень 2018 — «Бродский»
  • лістапад 2018 — «Вода» (акустычная версія, разам з Intelligency)[26]
  • студзень 2019 — «Пинки»
  • снежань 2019 — «Позови погостить» (па-беларуску: Пакліч пагасціць)
  • ліпень 2020 — «Июль» (па-беларуску: Ліпень)
  • жнівень 2020 — «Як ты» (перавыданьне)

Удзел у зборніках рэдагаваць

Відэаграфія рэдагаваць

  • «Утро» (2013)
  • «Pinky» (2019)[38]

Удзельнікі рэдагаваць

Пастаянныя ўдзельнікі

Былыя ўдзельнікі[39]

Храналогія

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ German Klimenko; Таня Капитонова. (2018-05-30) Цветущие сады Грушевки – гуляем по родному району Республики Полины (рас.). 34magПраверана 2020-05-09 г. Архіўная копія ад 2020-05-09 г.
  2. ^ Вольга Гарапучык; Сяргей Гудзілін. (2013-03-31) Яе называюць надзеяй беларускай музыкі — «НН» у гасцях у Паліны Рэспублікі. Наша НіваПраверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-09-17 г.
  3. ^ Полина Республика: «С братом шли возле гостиницы «Ренессанс», и он сказал: «Чувствуешь аромат? Это священный запах Неймара» (рас.). by.tribuna.com (2019-02-19). Архіўная копія ад 2019-02-19 г.
  4. ^ Раман Васюковіч. (2012-09-18) Паліна Рэспубліка: «Мне падабаюцца разумныя мужчыны…». Народная ВоляПраверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-12-29 г.
  5. ^ Сяргей Будкін; Аляксандр Ждановіч. (2011-12-26) Незалежная Рэспубліка Паліна. Будзьма беларусамі!Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2016-03-06 г.
  6. ^ ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны Tuzin.fm. mpby.ru (2012-06-02). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2018-12-20 г.
  7. ^ Паліна Рэспубліка зрабіла фурор ва Ўкраіне (відэа). Tuzin.fm (2013-12-08). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-04-18 г.
  8. ^ а б в Сяргей Будкін. (2015-08-17) Бясконцы красавік. Tuzin.fmПраверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-12-29 г.
  9. ^ Аляксандар Багданаў: «Ня слухайце Паліну Рэспубліку — кроў з вушэй пальецца». Tuzin.fm (2015-06-08). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-04-10 г.
  10. ^ Евгений Ерчак. (2013-02-24) Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (рас.). БелаПАН. Архіўная копія ад 2018-12-29 г.
  11. ^ Мікола Ляшкевіч. Паліна Рэспубліка выступіла ў Берасці. Беларускае Радыё РацыяПраверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-12-29 г.
  12. ^ Евгения Корбут. (2013-03-17) Красуня беларускай музыкі – Паліна Рэспубліка. Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ. Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-02-13 г.
  13. ^ Ultra-Music Awards Ultra-Music.com Праверана 29 сьнежня 2018 г. Архіўная копія ад 12 чэрвеня 2018 г.
  14. ^ Маша Калеснікава. (2013-02-24) Akute — зноў гурт года, а Паліну Рэспубліку адкрылі яшчэ раз. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2013-10-11 г.
  15. ^ Александр Чернухо. (2012-04-16) Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты» (рас.). Ultra-Music. Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2017-05-17 г.
  16. ^ Александр Чернухо. (2012-09-26) Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл. Ultra-Music. Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2013-06-16 г.
  17. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  18. ^ В культурном остатке (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.
  19. ^ Лучшие белорусские альбомы 2015 (+аудио) (рас.). Experty.by (2016-03-17). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-12-08 г.
  20. ^ Паліна Рэспубліка пасьля 15 траўня прыпыняе канцэртную дзейнасьць (відэа). Tuzin.fm (2015-04-30). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-04-20 г.
  21. ^ Belsat Music Live № 6. Паліна Рэспубліка (+новы анонс) Tuzin.fm. Белсат (2017-11-02). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-04-28 г.
  22. ^ Too Easy, by Helaiv. Bandcamp. Праверана 2019-01-01 г. Архіўная копія ад 2019-01-01 г.
  23. ^ Юлия Крутиева. (2018-10-21) Х-фактор-9: кто прошел в тренировочный лагерь по итогам 8 выпуска (рас.) СТБ. tv.ua. Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-12-29 г.
  24. ^ а б Андрэй Давыдчык. (2019-01-01) «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа). Tuzin.fmПраверана 2019-01-02 г. [ Архіўная копія]
  25. ^ "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML
  26. ^ а б Intelligency и Palina представили совместное лайв-видео (рас.). 34magПраверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2019-01-11 г.
  27. ^ а б TuzinFM. (2019-04-16) Дыплёмная праца сумнай сьпявачкі (прэм’ера) (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-04-18 г. Архіўная копія ад 2019-04-18 г.
  28. ^ Ганна Шарко. (2019-03-23) Palina і яе новы “красавік” (бел.). КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  29. ^ а б в г Паліна Рэспубліка "Бясконцы красавік" (+аўдыё). Experty.by (2015-07-01). Праверана 2018-12-29 г. Архіўная копія ад 2018-05-04 г.
  30. ^ Татьяна Замировская. (2014-05-05) Товарищеский суд. Белорусские музыканты опять сами себя наградили (рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-14 г. Архіўная копія ад 2020-02-14 г.
  31. ^ Міра Шульц. (2013-07-31) Уладзімір Булаўскі: “Беларускамоўных гуртоў у Віцебску няма” (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-20 г. Архіўная копія ад 2013-08-03 г.
  32. ^ Мира Шульц. (2013-08-01) Владимир Булавский: “Белорусскоязычных групп в Витебске нет” (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-20 г. Архіўная копія ад 2013-08-19 г.
  33. ^ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці Tuzin.fm. Letapis.by. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  34. ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34magПраверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
  35. ^ Паліна Рэспубліка выдала дэбютны альбом (+слухаць) Tuzin.fm. Experty.by (2015-08-17). Праверана 2019-01-01 г. Архіўная копія ад 2018-04-16 г.
  36. ^ Алег Клімаў. (2015-06-13) Аўдыя & Відэа-14 (бел.). КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  37. ^ Сяргей Будкін. (2015-06-09) Паліна Рэспубліка. Выстаяць, нібы антычная калона (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
  38. ^ Алег Клімаў. (2019-02-23) Аўдыя & Відэа (бел.). КультураПраверана 2020-02-13 г. Архіўная копія ад 2020-02-13 г.
  39. ^ Полина Республика (рас.) Праверана 2019-01-01 г. Архіўная копія ад 2017-09-26 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць