Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі

тэатар

Рэспубліка́нскі тэа́тар белару́скай драматургі́і — беларускі драматычны тэатар, месьціцца ў Менску.

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі
Абрэвіятура РТБД
Дата ўтварэньня 2000
Тып Тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Менск, вул. Крапоткіна, д. 44
Дырэктар Уладзімер Карачэўскі
Мастацкі кіраўнік Аляксандар Гарцуеў
Сайт http://rtbd.by

Гісторыя рэдагаваць

Створаны ў 1993 годзе ў Менску як тэатар-лябараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна». Першапачаткова працаваў на Малой сцэне Купалаўскага тэатру, а потым атрымаў уласнае памяшканьне па адрасе вул. Крапоткіна, 44. Ад пачатку існаваньня тэатру мастацкім кіраўніком быў Валеры Мазынскі, аднак ён загадам міністра культуры быў звольнены ў 2000 годзе па палітычных прычынах[1].

У 2000 годзе Валерам Анісенкам быў створаны фактычна новы тэатар, які атрымаў назву Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. У канцы 2000-х тэатар патрапіў у пэрыяд крызісу. Дырэктарам быў прызначаны актор тэатру Ігар Сігоў, а мастацкім кіраўніком рэжысэр Купалаўскага тэатру Аляксандар Гарцуеў. У 2014 годзе дырэктарам прызначаны Уладзімер Карачэўскі.

Кіраўніцтва рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пшастэк Даніэль (20 студзеня 2013) Беларускія рэфлексіі. artaktivist.org. Праверана 24 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць