Рэма Фройлер

швайцарскі футбаліст

Рэ́ма Ма́рка Фро́йлер (па-нямецку: Remo Marco Freuler; нар. 15 красавіка 1992 году) — швайцарскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Балёньня» (у арэндзе з «Нотынггэм Форэст») і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Рэма Фройлер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 красавіка 1992(1992-04-15)[1] (32 гады)
Рост 180 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Балёньня
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012
2012—2014
2014—2016
2016—2022
2022—
2023—
Грасгопэр
Вінтэртур
Люцэрн
Аталянта
Нотынггэм Форэст
Балёньня (арэнда)
12 (1)
70 (8)
63 (9)
203 (18)
28 (0)
23 (1)
Зборныя
2017— Швайцарыя 63 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Фройлер пачаў юнацкую кар’еру ў маленькім мястэчку Гінвіль, але потым перайшоў ў «Вінтэртур» у 2005 годзе. Гулец дэбютаваў за новы клюб ва ўзросьце 18 гадоў у 2010 годзе, зьдзейсьніўшы два выхады на замену ў канцы сэзону 2009—2010 году Чэлендж-лігі. Тым летам Фройлер перайшоў у табар цюрыскага клюбу «Грасгопэра», дзе правёў большую частку сэзону з камандай да ўзросту да 21 году. На пачатку сэзону Супэрлігі футбаліст далучыўся да трэніровак з асноўнай камандай, дэбютаваўшы пазьней за клюб у чэмпіянаце. Аднак, наступным годам у сярэдзіне сэзоне Фройлер быў аддадзены ў арэнду назад у «Вінтэрур»[2].

Калі Фройлер далучыўся да былога клюбу, «Вінтэртур» займаў дзясяты радок у Чэлендж-лізе, усяго на два пункты перавышаючы клюб з зоны вылету. У тым сэзоне ён згуляў 14 матчаў і адзначыўся першымі галамі, першым зь якіх стаў гол у браму «Крынса» 4 сакавіка 2012 году. «Вінтэртур» у выніку заняў чацьвёртае месца. Чарговым сэзонам Фройлер замацаваўся ў якасьці асноўнага гульца, а клюб заняў трэці радок у выніковай табліцы. Гулец правёў быў яшчэ адзін год у клюбе, перш чым далучыцца да складу каманды Супэрлігі «Люцэрна».

У новы клюб футбаліст трапіў 18 лютага 2014 году, а дэбют адбыўся 2 сакавіка ў матчы супраць «Санкт-Галена» пад кіраўніцтвам трэнэрам Карляса Бэрнэгера. Фройлер забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Янг Бойз» 6 красавіка. Сэзон 2013—2014 гадоў «Люцэрн» скончыў на чацьвёртым месцы. У наступным сэзоне гулец забіў сем галоў і зрабіў пяць галявых перадач, які ачоліў быў Маркус Бабэль пасьля адстаўкі Бэрнэгера ў сярэдзіне сэзону. У чарговым сэзоне Фройлер выходзіў у аснове кожную сустрэчу пакуль ня перашоў у склад італьянскай «Аталянты» 19 студзеня 2016 году.

Паводле зьвестак, гэтая дамова каштавала італьянцам 2 мільёны эўра. Дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Эмпалі» 7 лютага. Пасьля таго як Фройлера замянілі ў матчы супраць «Сампдорыі», у наступных сямі матчах Эдаарда Рэя не выпускаў гульца на гульнявое поле. У стартавыя адзінаццаць гульцаў Фройлер патрапіў ажно толькі праз два месяцы ў матчы супраць «Ромы». Пасьля сустрэчы італьянскі журналіст даў швайцарцу мянушку «Ледзянік», бо, паводле словаў Фройлера, таму, што ён быў вельмі заспакоеным, калі абыходзіўся зь мячом[3]. Свой першы гол за дружыну з Бэргама гулец забіў 2 траўня ў матчы супраць «Напалі».

Фройлер выходзіў на поле 29 разоў у сэзоне 2016—2017 гадоў, у якім «Аталянта» заняла чацьвёрты радок у табліцы, дзякуючы ў тым ліку і новаму галоўнаму трэнэру Джана П’ера Гаспэрыні. «Аталянта» таксама ўпершыню з 1990 году трапіла ў групавы этап Лігі Эўропы. Фройлер адзначыўся пяцьцю галамі і чатырма галявымі перадачамі. 28 красавіка гулец забіў гол у браму будучага чэмпіёну «Ювэнтусу», ураўняшы лік і пазбавіўшы іх шанца ўзяць «Скудэта» ў тыя выходныя[4]. Дэбют швайцарца ў матчы Лігі Эўропы прыпаў на матч групавога этапу супраць ангельскага «Эвэртана». Фройлер правёў на пляцоўцы ўсю гульню, а ягоны клюб выгуляў зь лікам 3:0. У сэзоне 2017—2018 гадоў заліковы рахунак гульца быў адкрыты 24 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны», калі Фройлер забіў у браму суперніка гол на чацьвёртай дадатковай хвіліне[5].

Міжнародная рэдагаваць

Фройлер выступаў за моладзевую зборную Швайцарыі, перш чым упершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай падчас адборачнай кампаніі чэмпіянату сьвету 2018 году. Ён быў уключаны ў склад зборнай Швайцарыі на той чэмпіянат сьвету. У 2021 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць