Рэляцыйная сыстэма кіраваньня базамі зьвестак

Рэляцыйная сыстэма кіраваньня базамі зьвестак (РСКБЗ; інакш: сыстэма кіраваньня рэляцыйнымі базамі зьвестак, СКРБЗ; па-ангельску: Relational database management system) — СКБЗ, якая кіруе рэляцыйнымі базамі зьвестак.

Структура рэляцыйнай базы зьвестак

Паняцьце рэляцыйных (англ. Relation — стаўленьне) зьвязанае з распрацоўкамі вядомага ангельскага спэцыяліста ў галіне сыстэм базаў зьвестак Эдгара Кодда (Edgar Codd).

Гэтая мадэль характарызуецца прастатой структуры зьвестак, зручным для карыстальніка таблічным прадстаўленьнем і магчымасьцю выкарыстаньня фармальнага апарата альгэбры адносінаў і рэляцыйнага вылічэньня для апрацоўкі зьвестак.

Рэляцыйная мадэль арыентаваная на арганізацыю ў выглядзе двухмерных табліц. Кожная рэляцыйная табліца ўяўляе сабой двухмерны масіў і валодае наступнымі ўласьцівасьцямі:

  • кожны элемэнт табліцы — адзін элемэнт зьвестак
  • усе ячэйкі ў слупку табліцы аднастайныя; гэта значыць, што ўсе элемэнты ў слупках маюць аднолькавы тып
  • кожны слупок мае ўнікальнае імя
  • аднолькавыя радкі ў табліцы адсутнічаюць
  • парадак пераемнасьці радкоў і слупкоў можа быць адвольным

Базавыя паняцьці рэляцыйных СКБЗ:

Глядзіце таксама рэдагаваць