Рэд Бул Зальцбург

аўстрыйскі футбольны клюб

«Рэд Бул» (па-нямецку: Red Bull) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Зальцбургу. Заснаваны ў 1933 годзе як SV Austria Salzburg. 17-разовы чэмпіён Аўстрыі і дзевяціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі. Праз спонсарскія абмежаваньні, якія УЭФА выкарстоўвае ў сваіх турнірах, у матчах эўракубкаў клюб мае назву як «Зальцбург», а таксама выкарыстоўваецца іншы лягатып, які пазбаўлены спонсарскага згадваньня. Клюб доўгі час быў вядомы як «Аўстрыя», але празь некалькі спонсарскіх назваў, у выніку атрымаў назоў «Рэд Бул» у 2005 годзе. Кампанія Red Bull GmbH ня толькі зьмяніла назву клюбу, але і зьмяніла традыцыйныя фіялетава-белыя колеры, на чырвона-белыя. Зьмена прывяла да таго, што некаторыя фанаты каманды стварылі новы клюб, які атрымаў традыцыйную назву «Аўстрыя».

Рэд Бул Зальцбург
Поўная назва па-аўстрыйску: FC Red Bull Salzburg
Заснаваны 13 верасьня 1933
Горад Зальцбург, Аўстрыя
Стадыён Рэд Бул Арэна, Вальс-Зыцэнгайм
Умяшчальнасьць: 31 895
Кіраўнік Red Bull GmbH
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

 
«Рэд Бул» у 2012 годзе.

Клюб быў заснаваны 13 верасьня 1933 году пад назвай «Аўстрыя» ў выніку зьліцьця двух гарадзкіх клюбаў, якія мелі назвы «Гэрта» і «Рапід»[1]. У 1950 годзе клюб быў распушчаны, але зноўку ў хуткім часе адноўлены. Да Бундэсьлігі новы клюб здолеў далучыцца ў 1953 годзе. У першым сэзоне каманда заняла 9-е месца з 14 клубаў, пазьбягаючы вылету зь лігі дзякуючы перавагі над супернікамі на пяць пунктаў[2].

Ураджэнец Вены Эрых Пробст стаў першым у гісторыі клюбу гульцом, які атрымліваў запрашэньні ў нацыянальную зборную Аўстрыі, правёўшы ў шэрагах нацыянальнае каманды 19 матчаў[3]. 9 кастрычніка 1965 году Адольф Мацэк, які 4 разы апранаў кашулю нацыянальнай зборнай, стаў першым мясцовым гульцом клюбу, які атрымліваў запрашэньне ў аўстрыйскую зборную[4].

Зальцбург упершыню ў сэзоне 1970—1971 гадоў скончыў сэзон у першай тройцы, атрымаўшы срэбраныя мэдалі, саступіўшы першы радок клюбу «Вакер» зь Інсбруку, толькі на адзіны бал прапусьціўшы наперад канкурэнта[5]. Дзякуючы другому месцу, у сэзоне 1971—1972 гадоў «Аўстрыя» дэбютавала ў эўрапейскіх спаборніцтвах, узяўшы ўдзел у розыгрышу Кубка УЭФА. Аднак, дэбют ня быў удалым, у першым матчы ў гасьцёх супраць румынскага клюбу УТА «Аўстрыя» трывала паразу зь лікам 1:4, і, не зважаючы на хатнюю перамогу зь лікам 3:1 у матчы ў адказ, далей крочыў румынскі клюб. У 1974 годзе зальцбурскі клюб упершыню выйшаў у фінал Кубка Аўстрыі, але саступіў венскай «Аўстрыі» зь лікам 1:2 у гасьцёх. Матч у адказ скончыўся ўнічыю 1:1[6].

У 1978 годзе афіцыйная назва клюбу была зьменена на «Казыно», а ў 1997 годзе на «Вюстэнрот», дзякуючы спонсарскай дамове з аўстрыйскай карпарацыяй фінансавых паслуг. Але каманду працягвалі называць «Аўстрыя». У 1994 годзе «Аўстрыя» ўпершыню ў гісторыі трапіла ў фінал Кубка УЭФА, але двойчы саступіла італьянскаму «Інтэрнацыянале». У тым жа сэзоне 1993—1994 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам Аўстрыі, абыйшоўшы на 2 пункты венскай «Аўстрыі»[7]. На наступны сэзон клюб здолеў абараніць тытул, калі зальцбурскі клюб толькі паводле розьніцы мячоў абыйшоў грацкі «Штурм»[8]. У сэзоне 1995—1996 гадоў клюб чакала няўдача, выніковае 8-е месца пазбавіла ўсё ж такі ад матчаў на вылет зь лігі[9]. Але ў наступным сэзоне клюб зноўку стаў чэмпіёнам краіны, абышоўшы венскі «Рапід» на тры пункты[10].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Алекса Тэрзіч 1999
4   Аб Гэндры Блянк 2004
5   Аб Браян Ако 2003
6   Аб Самсон Байду 2004
7   ПА Нікаляс Капальда 1998
10   ПА Лука Сучыч 2002
11   Нап Фэрнанду 1999
13   Бр Тыма Горн 1993
14   ПА Маўрыц К’ергор 2003
15   ПА Мамадзі Дыямбу 2002
17   Аб Андрэас Ульмэр (капітан) 1985
18   ПА Мадс Бідструп 2001
19   Нап Карым Канатэ 2004
20   Нап Сэку Кайта 1999
21   Нап Пэтар Раткаў 2003
22   Аб Умар Сале 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Нап Рока Шыміч 2003
24   Бр Аляксандар Шлягер 1996
25   Аб Флявіюс Даніліюц (ар. Салернітана) 2001
27   ПА Люка Гурна-Дуат 2003
29   Аб Даўда Гіндо 2002
30   ПА Оскар Глух 2004
31   Аб Страхінья Паўлавіч 2001
32   ПА Форсан Аманква 2002
36   ПА Юстын Амарэгі 2003
39   Аб Леандра Маргаля 2004
41   Бр Ёнас Крумрэй 2003
45   Нап Нэнэ Даржэлес 2002
49   ПА Муса Кунфалё Ео 2004
55   Аб Люкас Вальнэр 2003
70   Аб Амар Дэдыч 2002
  Нап Даніель Авусу 2003

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць