Рэвалюцыя на граніце

Рэвалю́цыя на грані́це (або Студэ́нцкая рэвалюцыя на граніце) — кампанія шырокамаштабных акцый негвалтоўнага грамадзянскага непадпарадкаваньня, загадзя арганізаваная ўкраінскай моладзьдзю, пераважна студэнтамі. Пратэсты працягваліся з 2 па 17 кастрычніка 1990 году ва УССР. Стрыжнем пратэставых падзеяў была студэнцкая галадоўка на плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Кіеве (цяперашні Майдан Незалежнасьці). Пратэсты завяршыліся падпісаньнем пастановы Вярхоўнай Рады УССР, якая гарантавала выкананьне патрабаваньняў пратэстоўцаў.

Студэнцкая рэвалюцыя на граніце
Тагачасны плякат
Тагачасны плякат
Дата2—17 красавіка 1990
МесцаСьцяг СССР Украінская ССР
Вынік
  • задаволеньне ўсіх студэнцкіх патрабаваньняў
  • адстаўка старшыні Савету Міністраў Віталя Масола
Удзельнікі канфлікту
студэнты і грамадзяне СССР
Ключавыя асобы
Маркіян Івашчышын, Ігар Кацюруба, Алег Баркоў, Аляксандар Даній

Перадумовы рэдагаваць

У 1985 року да ўлады ў СССР прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, які пачаў рэформы, дзякуючы чаму дзяржава стала больш ляяльна і цярпліва ставіцца да сваіх ідэалягічных супернікаў. Таму актывізаваліся колішнія дысыдэнты і нацыянальна сьвядомая моладзь, пачалі зьяўляцца арганізацыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Ва Ўкраінскай ССР найпапулярнейшымі зь іх былі Народны Рух Украіны, Украінскі Гэльсынскі камітэт, Украінскае студэнцкае таварыства, Студэнцкае брацтва, Суполка незалежнай украінскай моладзі ды іншыя.

Існыя эканамічныя праблемы: плянавая эканоміка, дэфіцыт тавараў штодзённага спажываньня — спараджалі нэгатыўныя настроі ў грамадзтве і крытычнае стаўленьне да існай улады. Нават перабудова і галоснасьць не маглі даць рады, насьпявала неабходнасьць рашучых дзеяў.

У 1990 року адбыліся першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет УССР, на якіх большасьць утварылі камуністы, а дэмакраты сфармавалі „Народную Раду“ колькасьцю 126 мандатаў. Пасьля правядзеньня выбараў грамадзянская актыўнасьць заўважна зьменшылася, аднак моладзь лічыла, што траціна галасоў у парлямэнце — гэта яшчэ не перамога. Таму студэнты вырашылі актывізаваць уласныя дзеяньні.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць