Рэальная вучэльня (Рагачоў)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Рэальная вучэльня
Рэальная вучэльня
Рэальная вучэльня
Краіна Беларусь
Места Рагачоў
Каардынаты 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д. / 53.07917° пн. ш. 30.04667° у. д. / 53.07917; 30.04667Каардынаты: 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д. / 53.07917° пн. ш. 30.04667° у. д. / 53.07917; 30.04667
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Рэальная вучэльня на мапе Беларусі
Рэальная вучэльня
Рэальная вучэльня
Рэальная вучэльня

Рэальная вучэльня — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рагачове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Папярэчнай і Ёлшынскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца сярэдняя школа № 2.

Гісторыя рэдагаваць

Мураваны будынак Рагачоўскай рэальнай вучэльні збудавалі ў 1903—1905 гадох на грошы мэцэната Васіля Ёлшына і яго жонкі Варвары.

Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку месьціліся пэдагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут.

Будынак згарэў у Другую сусьветную вайну, у 1950-я гады яго аднавілі. Па вайне тут разьмясьцілася фабрычна-заводзкая вучэльня, пазьней — сярэдняя школа.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобныя ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сымэтрычную кампазыцыю з 3-павярховай цэнтральнай часткай і рызалітамі з бакоў. Бакаваое крыло завяршаецца бэльвэдэрам, да тарца далучаецца невялікі 1-павярховы аб'ём. Сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі. Вулічныя фасады аздабляюцца лапаткамі, нішамі і філёнгамі.

Плян калідорны 1-баковы. У цэнтральнай частцы над вэстыбюлем разьмяшчецца 2-сьветлавая заля, восьсю ўваходу — 3-маршавыя сходы[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вул. Цымермана, 36

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Габрусь Т. Рагачоўскага дваранскага вучылішча будынак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 410.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000592