Рынго́льд (летапісны Ringelt, Ringolt ды іншыя) — мітычны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў, меркаваны бацька Міндоўга.

Рынгольд
лац. Ryngold / Rynhold
Уяўны партрэт Рынгольда з радаводу Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г.
вялікі князь літоўскі
Наступнік Міндоўг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1175

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Рынгольд (імя)

Рынгалт, пазьней Рынгольд (Ringolt, Ringold[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынгель, Рынкун; германскія імёны Ringel, Ringun) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады»[3].

Біяграфія рэдагаваць

Сын Альгімонта[6]. Упершыню ўпамінаецца ў другой рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515 году)[7]. У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Наваградак па перамозе над мангола-татарамі каля Магільны на ўзьбярэжжы Нёману, побач зь Менскам[6]. Гэтыя падзеі маглі мець месца ў гісторыі, бо манголы ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў напраўду уварваліся ў Літву. Аднак у гэты час вярхоўнай уладай у Літве ўжо валодаў Міндоўг[8].

Хроніка цьвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў і пакінуў Наваградак аднаму зь іх, Войшалку[7]. Аднак зь іншых тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысьці гэтую супярэчнасьць, у трэцяй рэдакцыі Літоўскай кронікі («Хроніка Быхаўца») Рынгольд быў запісаны бацькам Міндоўга[7]. Такая легендарная вэрсія была пашыраная Стрыйкоўскім ды іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[7], і праіснавала да нашых часоў[9]. Напраўду верагодных зьвестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён упамінаецца без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[6].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 490.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877, 1230, 1238.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ а б в Ivinskis Z. Ringaudas // Lietuvių enciklopedija 25. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. 308—309. LCC 55020366. (лет.)
  7. ^ а б в г Baranauskas Tomas (July 2001). «Kiek buvo Lietuvos sostinių?». Kernavė 1 (1). Retrieved on 2007-09-07(лет.)
  8. ^ Пад рэд. Simas Sužiedėlis (1970—1978). «Ringaudas». Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 500—501. LCC 74-114275 (анг.)
  9. ^ Rowell, S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge, 1994. P. 50—51.

Літаратура рэдагаваць