Рыгор Піліпавіч Клікушын (нар. 4 сьнежня 1921, с. Сладкова, Цюменская вобласьць, Расея) — беларускі графік. У 1956 годзе скончыў паліграфічны інстытут у Маскве. Ад 1959 году да 1970 году працаваў выкладчыкам у Віцебскім пэдагагічным інстытуце (цяперашняя назва — Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Працаваў у тэхніках малюнка пяром і лінарыту. Аўтар выразных і кампазыцыйна дасканалых сэрыяў мастацкіх твораў «Віцебск, любоў мая» (1956—1960), «Вясковыя пэйзажы» (1960—1961), «Стары Віцебск» (1962—1969), «Успамін пра малую радзіму» (1967—1968), лінарытаў «Сярод бяроз» (1962), «У майстэрні» (1970). Займаўся ілюстраваньнем кніг твораў шэрагу аўтараў, у тым ліку Кандрата Крапівы, Чарлза Дыкенза, А. Дзюма, Канстантына Паўстоўскага. Стварыў некалькі арыгінальных шрыфтоў, сярод якіх «Увага», «Віцебск», «Вольга», «Сувэнір», «Народны», «Ініцыяльны» ды «Дзьвіна».

Рыгор Клікушын
Дата нараджэньня 4 сьнежня 1921(1921-12-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лютага 2014(2014-02-12) (92 гады)
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Жанры графіка[d]

Літаратура рэдагаваць

  • Шамшур, В. В. Клікушын Рыгор Піліпавіч // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 336