Рыгор Галаскевіч

украінскі мовазнаўца, лексыкограф, грамадзкі дзяяч, удзельнік Украінскай цэнтральнай рады

Рыго́р Канстанці́навіч Галаске́віч (па-ўкраінску: Аўдыё Григо́рій Голоске́вич ; 4 лістапада 1884, вёска Супрункаўцы Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі, цяпер Украіна — 1935, Табольск, РСФСР, СССР) — украінскі мовазнаўца, лексыкограф, грамадзкі дзяяч, удзельнік Украінскай цэнтральнай рады.

Рыгор Галаскевіч
Григорій Голоскевич
Рыгор Галаскевіч
Дата нараджэньня 4 лістапада 1884(1884-11-04)
Месца нараджэньня вёска Супрункаўцы Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі
Дата сьмерці 1935
Месца сьмерці Табольск, РСФСР, СССР
Месца вучобы Падольская духоўная семінарыя і Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Усеўкраінская акадэмія навук
Вядомы як мовазнаўца, аўтар першага артаграфічнага слоўніка ўкраінскай мовы (1914).

Біяграфія рэдагаваць

Рыгор Галаскевіч нарадзіўся ў сям’і Канстантына Сьцяпанавіча Галаскевіча, выпускніка Валынскай сэмінарыі й сьвятара Супрункаўцаў у 18831888 гадах. Скончыў Падольскую духоўную сэмінарыю[1][2]. Вышэйшую асьвету здабыў у Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным унівэрсытэце.

Бадаў гаворак Падольля; быў аўтарам артыкулу «Описание говора с. Бодачевки (Колодиевки) Ушицкого уезда Подольской губ.» (1910 г.) й фанэтычных запісаў дзьвюх украінскіх казак[3]. Быў учыцелем у Рызе (1911—1913), Санкт-Пецярбургу (1913—1917) і Кіеве (да 1918; у першай ўкраінскай гімназыі Дурдукоўвскага)[4].

У 19151917 гадах у Петраградзе пад прыкрыцьцём «Украінскага клюбу» дзейнічалі таемныя універсітэцкія курсы, і на іх Рыгор Галаскевіч, член гэгата клюбу[4], чытаў лекцыі[5]. Таксама ён быў членам Дабрачыннага таварыства выданьня танных агульнакарысных кніжак, пазьней узначальваў яго[4]. Удзельнічаў у арганізацыйным камітэце па сьвяткаваньню юбілею Тараса Шаўчэнкі (сакавік 1917); выступаючы ад ягонага імя на грамадзянскім мітынгу пасьля паніхіды, растлумачыў мэты дэманстрацыі, у прыватнасьці, адкрыцьцё ўкраінскай школы[6].

Пераехаў да Кіева ў жніўне 1917, браў удзел у рабоце Ўкраінскай Цэнтральнай Рады (яе член з жніўня 1917 году)[4]. Калі УЦР прызначіла выбары ў Украінскі установчы сход, ён балатаваўся ад блёку Ўкраінскай працоўнай партыі й партыі сацыялістаў-фэдэралістаў[7], у якую ўступіў яшчэ ў Петраградзе[4]. Сузаснавальнік выдавецтваў «Друкар» (1917—1920) й «Слово» (кааператыўнае), у якіх былі надрукаваныя творы Паўла Тычыны, Рыгора Касынкі, Максіма Рыльскага, Міколы Зэрова, Тадося Асьмачкі, Паўла Філіповыча й інш.[8].

Арыштаваны 17 жніўня 1929 ў сфабрыкаванай справе Зьвязу вызваленьня Ўкраіны; у 1930 годзе быў асуджаны да 5 гадоў зьняволеньня (тры з якіх адбыў у Яраслаўлю)[9]. Загінуў у вязьніцы. Паводле іншай вэрсіі, зьдзейсьніў самагубства ў Табольску, куды быў пазьней сасланы[10].

Рэабілітаваны ў 1989 годзе. Адна з вуліц Кіева названа ў гонар Рыгора Галаскевіча[11].

Работа над кадыфікацыяй украінскай артаграфіі рэдагаваць

У 1917 разпачалася работа над кадыфікацыяй украінскай правапіснай сыстэмы, таму ў наступным годзе была ствараная правапісная камісія пры Міністэрстве народнай адукацыі (галава — Іван Агіенка). Галаскевіч прымаў удзел ў яе рабоце, быў ён таксама ў пашыраным складзе Правапіснай камісіі пры Навуковым таварыстве ў Кіеве. Вынікам яе работы былі зацьверджаныя « Головніші правила українського правопису, ухвалені Міністерством народної освіти для шкільного вжитку на всій Україні», датаваныя 17 студзеня 1919 г.; яні, разам із іншымі праектамі (напрыклад, «Проєкт» правапісу 1926 году[12]) з часам леглі ў аснову т.зв. харкаўскага правапісу[13]. У 1922 годзе Галаскевіч становіцца супрацоўнікам Інстытуту ўкраінскай навуковай мовы УЎАН. Ён зьяўляецца суўкладальнікам акадэмічнага «Расейска-ўкраінскага слоўніка» (1924—1928) (галоўныя рэдактары Агатангел Крымскі й Сяргей Яфрэмаў). Браў удзел у рабоце Дзяржаўнай правапіснай камісіі па ўпарадкаваньні ўкраінскага правапісу (19251927)[14].

Аўтар першага найбольш поўнага артаграфічнага слоўніка ўкраінскай мовы, які ў редакцыі 1930 году зьмяшчае болей за 40 000 словаў, а ад моманту публікацыі ў 1914 годзе вытрымаў 13 перавыданьняў. Сёмае выданьне слоўніка Рыгора Галаскевіча, узгодненае з дапагромным украінскім правапісам 1928 году, выйшла ў сьвет у 1930 годзе, ужо пасьля арышту мовазнаўцы. Менавіта гэтая забароненая ў савецкай Украіне праца неаднаразова перавыдавалася ўкраінскімі дыяспарнікамі, якія пераважна карыстаюцца правапіснымі нормамі УЎАН 1928 году[14].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Зузяк Т. П. Педагогічна освіта на Поділлі (кінець ХVІІІ — початок ХХ ст.)(недаступная спасылка), с. 18
  2. ^ Гарба В. На золотій ниві Поділля, с. 72
  3. ^ Голоскевич Григорій Костянтинович
  4. ^ а б в г д Білокінь С. Видавнича діяльність т-ва «Друкарь»
  5. ^ Присяжний М. Петербург, Київ, Кам’янець-Подільський, Львів, Відень, Прага, Мюнхен - центри боротьби за українські університети(недаступная спасылка)
  6. ^ Український парад у столиці Росії
  7. ^ Реєнт О.П., Рекрут В.П. Нариси життя Літинщини 1917-1921 рр.: революційні події та повсякденність, с. 63
  8. ^ МАЛОВІДОМЕ ПРО ГРИГОРІЯ ГОЛОСКЕВИЧА
  9. ^ МАЛОВІДОМЕ ПРО ГРИГОРІЯ ГОЛОСКЕВИЧА
  10. ^ Доля членів Центральної Ради в СРСР
  11. ^ Рішення Київської міської ради від 12 жовтня 2017 року № 181/3188 «Про найменування нових вулиць у Голосіївському районі міста Києва» // Хрещатик. — 2017. — № 114 (5027). — 3 лістапада. — С. 6.
  12. ^ Український правопис (Проєкт). — Харків: ДВУ, 1926
  13. ^ Черемська О. С. Роль харківських мовознавців у становленні правописних норм української літературної мови (20-ті рр. ХІХ ст. – 20-ті рр. ХХ ст.)
  14. ^ а б Історія українського правопису XVI—XX ст. Хрестоматія, с. 269, 270

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць